Пустынны арол («Desert Eagle», «Israeli Desert Eagle») — паўаўтаматычны пісталет калібру да 12,7 мм. Пазыцыянуецца як паляўнічая зброя для грамадзянскіх асобаў. Быў распрацаваны ў 1983 годзе ў ЗША кампаніяй Magnum Research з наступнай дапрацоўкай ізраільскай кампаніяй Israel Military Industries; зараз вырабляецца ў Ізраілі кампаніяй Israel Military Industries. Дзякуючы сваёй велічыні і застрашвальнаму выгляду часта выкарыстоўваецца ў фільмах, у тэлевізійных пастаноўках і ў кампутарных гульнях).

Desert Eagle

Desert Eagle Mark XIX
Тып пісталет
Гісторыя вытворчасьці
Вытворца Magnum Research, Israel Weapon Industries, Saco Defense
Характарыстыкі
Патрон * .357 Magnum
Від боясілкаваньня набойнік на
  • 9 патронаў (.357)
  • 8 патронаў (.41 and .44)
  • 7 патронаў (.440 Corbon і .50AE)

Агульнае апісаньне

рэдагаваць
 
Чарцёж газаадводнага мэханізму пісталета Desert Eagle з арыгінальнай заяўкі на патэнт

З тэхнічнага пункту гледжаньня, Desert Eagle пабудаваны па схеме, характэрнай не для пісталетаў, а для цяжэйшай зброі. У Desert Eagle выкарыстоўваецца прынцып газаадвода для перазарадкі патрона (акрамя Desert Eagle па прынцыпу адводу газаў працуе толькі адзін пісталет — Wildey Magnum). Газаадводная трубка разьмешчаная пад ствалом (гл. малюнак), гарачы газ выводзіцца непасрэдна да затворной рамы. Замыканьне ажыцьцяўляецца паваротам лічынкі засаўкі. Наогул мэханізм газаадвода вельмі моцна нагадвае мэханізм самазараднага карабіна Ruger Mini-14, а засаўка і замыканьне баявымі ўпорамі (лічынкамі) — мэханізм штурмавой вінтоўкі M16.

За кошт неабходнасьці ў газаадводнай трубцы ствол Desert Eagle выглядае больш масіўным за ствалы іншых пісталетаў. Таксама, з-за неабходнасьці ў прасторы для руху затворной рамы, пісталет атрымаўся вельмі доўгім. Акрамя вялікай даўжыні, недахопам газаадводнага мэханізму зьяўляецца патрабаваньне выкарыстаньня патронаў з кулямі ў меднай абалонцы (т. зв. абалонкавыя кулі, паўабалонкавыя кулі або экспансіўныя кулі).

Выкарыстаньне газаадводнага мэханізму дазволіла ўжываць нашмат больш магутныя патроны за тыя, якія звычайна ўжываюцца ў паўаўтаматычных (самазарадных) пісталетах. Выкарыстаньне магутных патронаў калібра .50 АЕ (12,7 х 32,6 мм) робіць Desert Eagle канкурэнтаздольным у абласьцях, раней непадзельна занятых рэвальверамі.

Гучны гук стрэлу і надзвычай магутны патрон Desert Eagle могуць спрыяць разьвіцьцю ў нязвыклых стралкоў небясьпечнага стаўленьня, страху і нават фобіі да Desert Eagle і іншай ручной зброі падобнага калібру[1].

Выкарыстоўваемыя баявыя прыпасы

рэдагаваць
Тып патрона Дыямэтар ствала
(у мм)
Патронаў
у набойніку
Становішча на
ілюстрацыі
 
Першыя тры патрона зьлева выкарыстоўваюцца ў Desert Eagle. Гэтыя патроны, зьлева направа: .50 АЕ, .44 Magnum, .357 Magnum
.357 Magnum 9,0 9 трэці зьлева
.41 Magnum 10,4 8
.44 Magnum 11,176 8 другі зьлева
.440 Cor-bon 11,176 7
.50 Action Express 12,7 7 першы зьлева

Выпуск і продаж аксэсуараў для баявых прыпасаў калібра .440 Corbon і .41 Magnum спынены.

Фірма Magnum Research, распрацоўнік пісталетаў Desert Eagle, папярэджвае, што пераважней выкарыстаць баявыя прыпасы, часткова пакрытыя меднай абалонкай — у адрозьненьне ад баявых прыпасаў, у якіх сьвінцовы стрыжань кулі адчынены з бакоў. З-за вялікай дульнай энэргіі пісталета мяккі сьвінец, які трэцца аб сьценкі ствала, прыкіпае да іх, забруджваючы газаадводную трубку. Счысьціць гэты сьвінец потым досыць праблематычна. Акрамя таго, гарачы сьвінец акрые поршань мэханізму перазарадкі і зваротную спружыну, што можа прывесьці да асечак і да страты працаздольнасьці пісталета. Акрамя таго, Magnum Research не рэкамендуе выкарыстоўваць баявыя прыпасы, падрыхтаваныя паўторна са стрэляных гільзаў.

  1. ^ Гл., да прыкладу, гэты ролік

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Desert Eagleсховішча мультымэдыйных матэрыялаў