Deadmau5 (па-ангельску: Dead mouse (мёртвая шчура), па-беларуску: Дэдмаўс). Сапраўднае імя Джаэль Цымерман (Joel Zimmerman), нарадзіўся у горадзе Ніягара Фолз (правінцыя Антарыё, Канада). Канадзкі прагрэсіў-гаўс прадусэр і дыджэй. Трэкі «Arguru» і «Not Exactly» адныя з самых вядомых з усяго створанага аўтарам. Яны ўвайшлі ў такія кампіляцыі, як In Search of Sunrise 6: Ibiza і MixMag’s «Tech-Trance-Electro-Madness», зміксаваная самім Дэдмаўс, а таксама ў радыёшоў Armin van Buuren’s A State of Trance. Дэдмаўс працаваў у зьвязку зь іншымі дыджэямі і прадусарамі, напрыклад са Стывам Дудам (Steve Duda) пад псэўданімам BSOD. Ягоны дэбютны альбом, Random Album Title быў выпушчаны ў электроным выглядзе ў верасьні 2008 году на лэйбле Ultra Records у ЗША й Ministry of Sound у Велікабрытаніі ды Эўропе.

deadmau5
Joel Thomas Zimmerman
deadmau5 падчас выступу на фэстывалі Coachella щ 2008 годзе
Дата нараджэньня 5 студзеня 1981 (43 гады)
Месца нараджэньня Ніягара Фолз (правінцыя Антарыё, Канада)
Прафэсія DJ, прадусар
Гады дзейнасьці 2005 — дагэтуль
Псэўданімы deadmau5[1], Halcyon441[1], TestPilot[1] і Karma K
Сябра ў Kx5[d]
Жанры Electronica, Neo-trance, Progressive house, Гаўс, Dubstep
Інструмэнты клявішныя
Псэўданімы deadmau5[1], Halcyon441[1], TestPilot[1] і Karma K
Супрацоўніцтва Kaskade, Chris Lake, Moguai, Melleny Brown, Billy Newton-Davis, Wolfgang Gartner, Skrillex
Лэйблы mau5trap, Ultra, Ministry of Sound, SongBird, Play, WeWillDoo, Virgin/EMI
Узнагароды Best Electro House Artist (Beatport Music Awards, 2008, 2009)
Сайт deadmau5.com

Гісторыя

рэдагаваць

Псэўданім Deadmau5 (мёртвая шчура) зьявіўся ў Джаэля ў 2005 годзе апасля таго, як адна з гэтых істот трапіла ў ягоны кампутар ды здохла там. Праз месяц Джаэль занепакоіўся, бо ад кампутара было моцна патыхала тухляцьцём. Далейшы лёс шчуры невядомы.

Першы альбом «Get Scraped» выйшаў у 2006 годзе. У 2008 Дэдмаўс быў абьвешчаны Прадусарам году. Ён таксама стаўся лідэрам па продажы на музычным партале Beatport(en). Толькі на гэтым партале яго запісы Not exactly і Faxing Berlin разышліся агульным накладам больш за 30 тысяч копіяў.

На цырымоніі Juno Awards of 2008(en) Дэдмаўс прэтэндаваў адразу на дзьве ўзнагароды ў катэгорыі за найлепшы танцавальны запіс году(en): за кампазыцыю «After Hours» (у супрацоўніцтве з Melleny Brown) ды за трэк «All You Ever Want» (з Billy Newton-Davies). Апошні трэк і быў прызнаны найлепшым танцавальным запісам 2008 году.

Deadmau5 дабіўся вялікага посьпеху ў ЗША, выпусьціўшы кампазыцыю «Move for Me» ў супрацоўніцтве з Kaskade. Кампазыцыя заняла першае месца ў гіт-парадзе танцавальных трэкаў Billboard’s Hot Dance Airplay Chart і атрымала намінацыю на ўзнагароду Juno як лепшы танцавальны запіс году.

У 2012 годзе намінаваўся на прэмію «Грэмі» за рэмікс песьні «Rope» гурту Foo Fighters.

Дыскаграфія

рэдагаваць

Студыйныя альбомы

  • Get Scraped (2006)
  • Vexillology (2006)
  • Random Album Title (2008)
  • For Lack of a Better Name (2009)
  • 4x4=12 (2010)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Deadmau5сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г д е Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменьняў — 2012.