Chevrolet Master

легкавы аўтамабіль ЗША вытворчасьці Chevrolet

Chevrolet Master і Chevrolet Master Deluxe — легкавыя аўтамабілі амэрыканскай кампаніі Chevrolet, якія выпускаліся ў 1933—1942 роках.

Chevrolet Master; Chevrolet Master Deluxe
Агульныя зьвесткі
ВытворцаChevrolet
Іншыя назвы Series CA (1933)
Series DA (1934)
Series EA і ED (1935)
Series FA і FD (1936)
Series GA і BB (1937)
Series HA і HB (1938)
Series JA (1939)
Гады вытворчасьці 1933—1942
Месца вытворчасьці
Зьнешні выгляд
Кузаў
  • 2-дзьвернае купэ з адкідным сядзеньнем[1]
  • 2-дзьверны кабрыялет з адкідным сядзеньнем[1]
  • 4-дзьверны сэдан
  • 2-дзьверны пікап
Кампанаваньне заднепрыводны аўтамабіль з рухавіком сьпераду
Плятформа плятформа „А“
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік верхнеклапанны 6-цыліндравы рухавік аб’ёмам 3,4 л
Прывад
Габарыты
Колавая база 2870 мм
Максымальная хуткасьць
Гісторыя
Папярэднік Chevrolet Eagle
Наступнік Chevrolet Deluxe
Падобныя Chevrolet Standard Six
Pontiac Series 603
Chevrolet Suburban

Апісаньне

рэдагаваць

Chevrolet Master выйшаў на замену папярэднай мадэлі Master Eagle і стаў найдаражэйшай на той час маркай Chevrolet[1]. З гэтага пакаленьня ўсе аўтамабілі Chevrolet займелі ўласны карпаратыўны стыль, лёгка пазнавальны рашоткай сьпераду з схаваным радыятарам. З 1940 пачала выпускацца яшчэ даражэйшая вэрсія Master Deluxe пад назвай Special Deluxe.

Chevrolet Master стаў апошняй мадэльлю, якая ў машынакамплектах пастаўлялася ў Японію для зборкі на заводзе ў Осацы. Пасьля экспрапрыяцыі японскімі ўладамі завод быў перададзены на патрэбы Toyota[2][3].

Назву «Master» мелі некалькі розных вэрсіяў аўтамабіляў.

Замест маркі Master Eagle 1933 року тады ж зьявілася першая вэрсія — Series CA Master. У наступным року выйшла Series DA Master з павялічанай да 2845 мм колавай базай (на 127 мм болей у параўнаньні з стандартнай).

У вэрсіі 1935 року (Series EA і ED) адбылася зьмена дызайну; драўляныя дэталі былі замененыя сталёвымі[4].

У 1936 року ўсе Chevrolet займелі новы выгляд у стылі ар-дэко, што закранула і Master Series FA ды FD, якія сталі падобнымі з выгляду да Pontiac Deluxe.

У 1937 року Master замяніў Standard Six зь ніжэйшага цэнавога сэгмэнту, а Master Deluxe стаў даражэйшым прадстаўніком клясу (Series GA і GB).

Продажы Master (Series HB) і Master Deluxe (HA) у 1938 року дасягнулі адпаведна 162 430 і 302 728 адзінак.

Master Deluxe у 1939 року меў сэрыйную назву JA, а базавая мадэль была перайменаваная ў Master 85 (JB). Зьявілася варыяцыя з кузавам унівэрсал[5].

У 1940 року засталіся варыянты Master 85 (KB) і даражэйшы Master Deluxe (KA), а таксама зьявіўся яшчэ лепей укаплектаваны варыянт «Special Deluxe».

Грузавікі і аўтобусы

рэдагаваць

Chevrolet Master стаў апошнім сэрыйным грузавіком і аўтобусам, які меў аднолькавы выгляд зь легкавіком. Далей Chevrolet перайшлі на выпуск асобнай сэрыі грузавікоў AK Series.

  1. ^ а б в  Kimes, Beverly Standard catalog of American Cars 1805—1942. — third. — Krause publications, 1996. — С. 283—302. — ISBN 0-87341-478-0
  2. ^ Toyota AA: Meet the World’s Oldest Toyota (анг.) Праверана 27 чэрвеня 2021 г.
  3. ^  Mason, Mark American Multinationals and Japan: The Political Economy of Japanese Capital Controls, 1899-1980. — Harvard Univ Asia Center, September 2, 1992. — ISBN 9780674026308
  4. ^  Gunnell, John Standard Catalog of Chevrolet, 1912-2003: 90 Years of History. — 18 November 2011. — ISBN 9781440230516
  5. ^ Odin, L.C. World in Motion 1939, The whole of the year's automobile production. — Belvedere Publishing, 2015.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць