Chevrolet Special Deluxe
Chevrolet Special Deluxe — легкавы аўтамабіль амэрыканскай кампаніі Chevrolet, які выпускаўся ў 1940—1942 роках.
Special Deluxe | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | Chevrolet |
Гады вытворчасьці | 1940—1942 |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | сярэдняя кляса |
Кузаў | |
Максымальная хуткасьць | |
Гісторыя | |
Наступнік | Chevrolet Fleetmaster |
Мадэлі
рэдагавацьSpecial Deluxe KA (1940)
рэдагавацьSpecial Deluxe Serie KA | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | General Motors |
Гады вытворчасьці | 1940 |
Зьнешні выгляд | |
Кузаў | |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | матор Ота: 3,55 л (62,5 кВт) |
Прывад | |
Габарыты | |
Колавая база | 2870 |
Маса | 1327—1431 |
Максымальная хуткасьць | |
Гісторыя | |
Наступнік | Chevrolet Bel Air |
У 1940 року Chevrolet прадставіў даражэйшую вэрсію Master Deluxe — Special Deluxe KA, якая вылучалася вонкавымі дэталямі аздабленьня зь нержавеючай сталі. Рашотка радыятара, як і ў мадэлях ніжэйшых клясаў, складалася з цэнтральнай выгнутай наперад сэкцыі і гарызантальных храміраваных кратаў, па абодвух баках якой разьмяшчаліся сэкцыі меншай вышыні. Фары зьліваліся зь пярэднімі крыламі, зь якіх таксама выглядалі габарытныя вагні.
Для Special Deluxe было даступна шэсьць розных кузаваў: два віды купэ, 2-хдзьверны кабрыялет, 2-х або 4-хдзьверныя сэданы і 5-дзьверны ўнівэрсал на 8 месцаў.
Special Deluxe стала самай папулярнай мадэльлю Chevrolet ў гэтым годзе з колькасьцю замоваў 431 199 штук.
Special Deluxe AH і BH (1941—1942)
рэдагавацьSpecial Deluxe Series AH/BH | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | General Motors |
Гады вытворчасьці | 1941—1942 |
Зьнешні выгляд | |
Кузаў | |
Колькасьць дзьвярэй | |
Сілавы блёк | |
Рухавік | матор Ота: 3,55 л (66 кВт) |
Прывад | |
Габарыты | |
Колавая база | 2946 |
Маса | 1377—1552 |
Максымальная хуткасьць | |
Гісторыя | |
Наступнік | Chevrolet Bel Air |
У 1941 галоўнай мадэльлю клясы заставалася Special Deluxe AH. Колавая база пашырылася да 2946 мм, а фары былі цалкам убудаваныя ў пярэднія крылы. Рашотка радыятара займала цяпер амаль усю шырыню аўтамабіля. Варыянты кузаваў былі такія ж, як і ў папярэдняга варыянту.
Вэрсія 1942 року (BH) адрозьнівалася ад леташняй толькі крыху цяжэйшымі храміраванай кратамі радыятара.
Fleetline (1941—1942)
рэдагавацьУвесну 1941 року быў прадстаўлены 4-дзьверны варыянт сэдану Fleetline. У адрозьненьне ад звычайнага Special Deluxe, машына ня мела бакавых паветразаборнікаў на капоце, а за пярэднімі і заднімі аркамі колаў знаходзіліся тры гарызантальныя дэкаратыўныя плянкі.
У 1942 року гэтаму варыянту было дадзенае дадатковае пазначэньне Sport Master, а новы 2-дзьверны сэдан хэтчбэк атрымаў назву Aerosedan.
Fleetmaster (1942)
рэдагаваць„Звычайныя“ мадэлі сэрыі Special Deluxe 1942 року атрымалі дадатковае пазначэньне Fleetmaster.
За гэтыя два гады было сабрана 775 502 адзінак Special Deluxe, 110 547 зь якіх былі мадэлямі Fleetline. Пасьля Другой сусьветнай вайны на замену Special Deluxe прыйшоў Fleetmaster.
Літаратура
рэдагаваць- Beverly Rae Kimes, Henry Austin Clark, Jr.: Standard Catalog of American Cars, 1805—1942. Krause Publications, Iola WI 1985, ISBN 0-87341-045-9.