Carpe diem

лацінскі выраз

Carpe diem (па-лацінску: літаральна — «хапай (лаві) дзень») — лацінскі выраз, што паходзіць з паэзіі Гарацыюса. Азначае «карыстайся кожным днём»[1].

Упершыню выраз згадваецца ў «Одзе» І.11 «Да Леўканоі»:

Tu ne quaesieris, scire nefas, quem mihi, quem tibi Ты выпытваць пакінь, грэх тое знаць, колькі табе ці мне,
finem di dederint, Leuconoe, nec Babylonios Леўканоя, багі судзяць жыцьця; і бабілёнскія
temptaris numeros. Ut melius, quidquid erit, pati. Лічбы ты не трывож: лепей нашмат зносіць усё як ёсьць.
Seu pluris hiemes, seu tribuit Iuppiter ultimam, І ці многа шчэ нам наканаваў зімаў Юпітэр, ці
quae nunc oppositis debilitat pumicibus mare Толькі тую, што б’е шумна цяпер хваляй тырэнскаю
Tyrrhenum: sapias, vina liques, et spatio brevi Ска́лы, — мудраю будзь, віны цадзі, хвіляй кароткаю
spem longam reseces. Dum loquimur, fugerit invida Рэж надзей даўжыню; прэч між размоў квапны ўцякае час.
aetas: carpe diem, quam minimum credula postero. То хапай гэты дзень — веры няма дням, што ідуць за ім.

Пераклаў Антон Францішак Брыль[2]

У іншым беларускім перакладзе Алеся Жлуткі выраз пададзены як «лаві хвілю»[3].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Лацінскія прыказкі і крылатыя выразы(недаступная спасылка) Сайт катэдры клясычнай філялёгіі БДУ
  2. ^ Пераклады Гарацыя Прайдзісьвет
  3. ^ «Тутэйшыя» (зборнік), Менск Мастацкая літаратура, 1989 год