Blueberry Hill
Blueberry Hill — песьня, якую выканаў Прэм’ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін на дабрачынным канцэрце ў Санкт-Пецярбургу 10 сьнежня 2010 году. Канцэрт быў прысьвечаны дзецям з анкалягічнымі захворваньнямі. У ходзе канцэрта адна зь вядучых падыйшла да століка, дзе сядзеў Пуцін і прапанавала яму што-небудзь спэць.
— Я, як і пераважная большасьць людзей, ні сьпяваць, ні граць не ўмею, але люблю гэта рабіць … Вам прыйдзецца пацярпець, — папярэдзіў Пуцін прысутных, пасьля чаго падышоў да раяля і стаў найграваць.
Ён выканаў песьню пад акампанемэнт фартэпіяна і ў суправаджэньні джазавага аркестра. Зал вітаў выступ расейскага прэм’ера апладысьмэнтамі. Пасьля гэтага Пуцін выканаў кампазыцыю групы Зямляне «Трава каля дома» і сыграў на раяле «З чаго пачынаецца Радзіма».