Ave Maria (часопіс)

беларускі каталіцкі часопіс

«Ave Maria» (па-беларуску: Вітана будзь, Марыя) — штомесячны рэлігійны часопіс, заснаваны ў 1994 годзе Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй. Друкуе матэрыялы, прысьвечаныя жыцьцю Каталіцкага Касьцёла на Беларусі, навіны з усіх дыяцэзіяў і замежжа, артыкулы пра галоўныя каталіцкія сьвяты, разважаньні пра пытаньні веры, інтэрвію ізь сьвятарамі, аповеды пра цікавых людзей. Адрас рэдакцыі: Менск, пл. Свабоды, 9. Рэдактарка — Хрысьціна Лялько.

Ave Maria. Маленькі рыцар Беззаганнай рэдагаваць

Рэдакцыяй газэты рыхтуецца таксама часопіс для дзяцей «Ave Maria. Маленькі рыцар Беззаганнай». Выходзіць чатыры разы на год, поўнакаляровы. Зьмяшчае апавяданьні для дзяцей, катэхізацыйныя матэрыялы ў даступнай форме, інфармацыю пра сьвяты і малітвы, конкурсы, размалёўкі, крыжаванкі і іншае. Заснаваны Менска-Магілёўскай архідыяцызіяй.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць