Avast Antivirus
(Перанакіравана з «Avast!»)
Avast Antivirus — антывірус чэскага прадпрыемства Avast, што выпускаецца з 1988 году. Назва паходзіць ад скароту з ангельскай: Anti-Virus — Advanced Set (па-беларуску: Антывірус — пашыраны набор). Выпускаецца на 38 мовах, у тым ліку на беларускай. Бясплатныя выданьні антывірусу існуюць для апэрацыяных сыстэмаў Linux і Microsoft Windows. У кастрычніку 2011 году колькасьць карыстальнікаў праграмы перасягнула 165 мільёнаў. Складаецца з 8 наступных заслонаў: файлавая, паштовая, сеціўная, абменная, паведамленьняў, скрыптовая, сецявая, паводзінаў.
Avast Antivirus | |
Распрацоўка | Avast (Прага, Чэхія) |
---|---|
Апошняя вэрсія | 7.0.1426 (7 сакавіка 2012 г. ) |
АС | Linux, Mac OS X, Microsoft Windows, Palm OS |
Тып | антывірус |
Ліцэнзія | уласьніцкая |
Афіцыйная старонка | www.avast.com |
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Avast Antivirus — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына(анг.)