Apple TV
Apple TV — лічбавы мэдыяплэер, распрацаваны амэрыканскай кампаніяй «Эпл» (штат Каліфорнія).
Гэта невялікая сеціўная прылада, якая прайгравае атрыманыя мэдыязьвесткі, такія як відэё і аўдыё, на тэлевізар ці вонкавы дысплэй. Зьяўляючыся HDMI-сумяшчальнай прыладай-крыніцай, для працы ён павінен быць падлучаны да шырокаэкраннага тэлевізара падвышанай выразнасьці або высокай выразнасьці праз HDMI-кабэль.
У ім няма ўбудаваных элементаў кіраваньня, і ім можна кіраваць толькі дыстанцыйна, альбо з дапамогай Apple Remote і Siri Remote ці інфрачырвоных пультаў іншых вытворцаў. працуе пад кіраваннем апэрацыйнае сыстэмы tvOS з некалькімі прадусталяванымі праграмамі. На спэцыяльным мерапрыемстве ў сакавіку 2019 года кампанія «Эпл» падкрэсліла сваю пераарыентацыю, каб пераключыць увагу на Apple TV з-за яго нізкага посьпеху на фоне канкурэнтаў. Для атрыманьня больш высокага даходу яны выпусцілі стрымінгавы сэрвіс Apple TV+.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |