HDMI
High-Definition Multimedia Interface (HDMI) — інтэрфэйс для мультымэдыя высокага разрозьненьня, які дазваляе перадаваць лічбавыя відэазьвесткі высокага разрозьненьня й шматканальныя лічбавыя аудыёсыгналы з абаронай ад капіяваньня.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b3/HDMI.jpg/200px-HDMI.jpg)
Раздым HDMI забясьпечвае лічбавае DVI-злучэньне некалькіх прыладаў з дапамогай адпаведных кабэляў. Асноўнае адрозьненьне паміж HDMI і DVI складаецца ў тым, што раздым HDMI меншы паводле памераў, а таксама падтрымлівае перадачу шматканальных лічбавых аудыёсыгналаў. HDMI зьяўляецца заменай аналягавых стандартаў падключэньня, як то SCART або RCA.
Заснавальнікамі HDMI зьяўляюцца кампаніі Hitachi, Matsushita Electric Industrial (зараз Panasonic) (Panasonic/National/Technics/Quasar), Philips, Silicon Image, Sony, Thomson (RCA)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ HDMI Adopters. HDMI.org
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- HDMI Licensing (анг.) — афіцыйны сайт ліцэнзавальнай арганізацыі.