81-561
Вагон мэтро 81-561 «Рытор» — экспэрымэнтальны вагон мэтрапалітэну.
Гісторыя
рэдагавацьВагон мэтро тыпу 81-561 «Рытор» выпушчаны вагонабудаўнічым заводам імя Егорова у Санкт-Пецярбургу ў 1993 годзе. Асаблівасьцю гэтага вагона была наяўнасьць рэастатна-тырыстарна-імпульснага рэґуляваньня цягавых электрарухавікоў.
Вагон прызначаўся вылучна для выпрабаваньняў электроннага абсталяваньня, таму для яго выраба быў узяты кузаў са сьпісанага Пецярбургскім мэтрапалітэнам электровагона тыпу Ем № 3748. Пераабсталяваны вагон атрымаў бартавы нумар 11342 і завадское пазначэньне 81-561 «Рытор».
Апісаньне
рэдагавацьЭлектровагон быў выраблены ў прамежкавым выкананьні: у яго адсутнічала кабіна машыніста, для таго, каб мелася магчымасьць счапляць «Рытор» з вагонамі мэтро тыпаў 81-717/714 і іх мадыфікацыяў.
Пасажырскі салён быў абабіты дэкаратыўным плястыкам, салён быў абсталяваны люмінэсцэнтным асьвятленьнем і новымі плястыкавымі сядушкамі, аналяґічнымі ўсталяваным у дасьледчым асынхронным цягніку з мэтравагонаў 81-550/551/552. Знадворку «Рытор» практычна нічым не адрозьніваўся ад мэтровагона тыпу 81-541, бо меў стандартную для дадзеных вагонаў афарбоўку.
Выкарыстаньне
рэдагавацьНа працягу некалькіх гадоў «Рытор» праходзіў выпрабаваньні ў электрадэпо «Маскоўскае», але пасьля быў закінуты і ў 2003 годзе перададзены на завод імя Егорова. У 2005 годзе быў пераабсталяваны ў кантактна-акумулятарны электравоз для Казанскага мэтрапалітэуа і атрымаў бартавы нумар 10297.