Казанскі мэтрапалітэн

Казанскі мэтрапалітэн (па-расейску: Казанский метрополитен, па-татарску: Казан метросы) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Казані (Расея, Татарстан).

Казанскі мэтрапалітэн
Лягатып
станцыя Плошча Тукая
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Казань, Расея
Пачатак працы 27 жніўня 2005
Лініі 1 лінія
Даўжыня: 15,8 км
Колькасьць станцыяў 10
Пасажырапаток на дзень 80 тыс. (2015)
Пасажырапаток на год 29,39 млн (2015)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Казанскага мэтрапалітэну

Быў адкрыты 27 жніўня 2005 году падчас імпрэзы тысячагодзьдзя Казані і стаў першым мэтрапалітэнам у Расеі, пабудаваным пасьля распаду СССР, — праз 14 гадоў пасьля адкрытага ў 1991 годзе мэтро у Сьвярдлоўску (цяпер Екацерынбург). Казанскі мэтрапалітэн стаў сёмым па рахунку ў РФ і пятнаццатым у СНД.