Камэта Чурумава — Герасіменкі
Камэ́та Чуру́мава — Герасіме́нка, ці афіцыйна 67P/Чурумава — Герасіменка (па-ангельску: 67P/Churyumov–Gerasimenko) — кароткапэрыядычная камэта з пэрыядам звароту 6,6 гадоў.
67P/Чурумава — Герасіменка | |
Здымак камэты 67P/Чурумава — Герасіменка, зроблены 19 верасня 2014 року камэрай КА «Разэта» | |
Адкрыцьцё | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Клім Чурумаў, Сьвятлана Герасіменка |
Дата адкрыцьця | 20 верасьня 1969 |
Альтэрнатыўныя абазначэньні |
1982 VIII; 1982f; 1989 VI; 1988i; 1969 R1; 1969 IV; 1969h; 1975 P1; 1976 VII; 1975i |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Эпоха |
3 верасьня 2002 (JD 2452520,5) |
Афэлій | 5,722 а. а. |
Пэрыгелій | 1,2923 а. а. |
Вялікая паўвось | 3,5072973258 а. а. |
Эксцэнтрысытэт арбіты | 0,6315 |
Арбітальны пэрыяд | 6,568 a |
Нахіл арбіты да плоскасьці экліптыкі | 7,1205° |
Апошні пэрыгелій | 28 лютага 2009 |
Наступны пэрыгелій | 13 жніўня 2015 |
Адкрыцьцё
рэдагавацьКамэта Чурумава — Герасіменка была адкрытая 23 кастрычніка 1969 року Клімам Чурумавым у Кіеве на фотапласьцінках іншай камэты — 32P/Комас Сола, зьнятых Сьвятланай Герасіменка у верасьні ў Алма-Ацінскай абсэрваторыі (першы здымак, на якім бачная камэта, быў зьняты 20 верасьня 1969)[1]. Ён выявіў яшчэ адну камэту бліжэй да краю фатаздымку, аднак спачатку палічыў яе фрагмэнтам камэты Комас Сола. Пры вывучэньні наступных фатаздымкаў было высьветлена, што гэты аб’ект рухаўся па іншай траекторыі і такім чынам зьяўляецца самастойнай камэтай.
Гісторыя вывучэньня
рэдагавацьПры разьліках траекторыі камэты Чурумава — Герасіменка было выяўлена, што яе арбіта неаднаразова зьмянялася. Да 1959 року пэрыгелі камэты знаходзіўся на адлегласьці каля 2,7 а. а. ад Сонца. Затым у выніку гравітацыйнага ўзьдзеяньня Юпітэру гэтая адлегласьць скарацілася да 1,29 а. а., якой і застаецца па гэты дзень[2].
12 сакавіка 2003 у рамках падрыхтоўкі місіі ЭКА «Разэта» з дапамогай касьмічнага тэлескопу «Габл» былі зробленыя фатаздымкі камэты, паводле якіх быў пабудаваны ейны трохмерны малюнак. Былі вызначаны памеры ядра камэты — 3×5 км.
2 сакавіка 2004 року стартаваў касьмічны апарат «Разэта», галоўнай мэтай якога зьяўляецца вывучэньне камэты Чурумава — Герасіменка. Апарат дасягнуў камэты ўлетку 2014 року. Ад яго аддзяліўся спускальны апарат «Філы», які зьдзейсьніў пасадку 12 лістапада 2014 а 19:05 паводле беларускага часу[3].
Месца пасадкі зонду на «галаве» каметы, зацьверджанае 14 кастрычніка 2014, атрымала назву «Агількія» (па-лацінску: Agilkia) — па назове востраву на Ніле, на які былі перанесены культавыя старажытнаэгіпецкія збудаваньні з востраву Філы перад затапленьнем апошняй пры будаўніцтве Асуанскай плаціны[4].
«Разэта» запісала незвычайныя ваганьні магнітнага поля камэты, якія пасьля паскарэньня ў 10 тысяч разоў былі ператвораныя ў гук, даступны чалавечаму вуху[5][6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ С. К. Всехсвятский. Физические характеристики комет 1965—1970 гг., с. 66—68
- ^ Парамэтры арбіты камэты Чурумава — Герасіменка
- ^ Зонд на камэце! (рас.)
- ^ Будучае месца пасадкі спускальнага апарату «Філы» атрымала назву ў гонар востраву Агількія (рас.) // kosmos-x.net.ru
- ^ Дзіўны сьпеў камэты 67P/Чурумава — Герасіменка (рас.)
- ^ Сьпяваючая камэта (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКамэта Чурумава — Герасіменкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Камэта 67P на «Kronk’s Cometography»
- Камэта 67P/Чурумава — Герасіменка на «ESA/Hubble»
- Відэа і фота з паверхні камэты на YouTube
- Альбом Эўрапейскага касьмічнага агенцтва для місі «Разэта» на flickr