500-годзьдзе бітвы пад Воршай (манэта)
«500-годзьдзе бітвы пад Воршай» (па-ўкраінску: 500-річчя битви під Оршею) — юбілейная манэта ў 5 грыўняў, выпушчаная Нацыянальным банкам Украіны. Яна прысьвечаная пераможнай бітве войска Вялікага Княства Літоўскага з войскам Маскоўскага княства пад Воршай.
Перамога ў бітве пад Воршай 1514 г. спыніла наступ войска князя маскоўскага Васіля III і мела вялікае міжнароднае значэньне. Армія Вялікага княства Літоўскага на чале зь вялікім гетманам і князем Канстантынам Астроскім складалася зь ліцьвінаў, русінаў, палякаў і жмудзінаў. Адпаведна продкаў сёньняшніх беларусаў, украінцаў, палякаў і летувісаў.
Манэта ўведзена ў абарачэньне 15 кастрычніка 2014 году. Яна належыць да сэрыі «Іншыя манэты».
Апісаньне манэты
рэдагавацьНамінал грн. | Мэтал | Маса, г | Дыямэтар, мм | Якасьць вырабу |
Рант | Наклад, адзінак |
---|---|---|---|---|---|---|
5 | нэйзыльбэр | 16,54 | 35,0 | анцыркулэйтэд | гафрыраваны | 30 000 |
На авэрсе манэты разьмешчаныя: угары невялікі Дзяржаўны герб Украіны, справа ад якога разьмешчаны надпіс «УКРАЇНА», пад якім год чаканкі манэты «2014» і намінал — «П’ЯТЬ ГРИВЕНЬ», у цэнтры — кампазыцыя з чатырох мячоў, якія сымбалізуюць чатыры вайсковыя супольнасьці народаў: беларуская, польская, украінская, летувіская. Кропку перасячэньня мячоў вянчае стылізаваны вянок з дубовага лісьця — сымбаль баявой славы і перамогі. Справа разьмешчаныя лягатып Манэтнага двара Нацыянальнага банку Ўкраіны.
На рэвэрсе манэты адлюстраваная сымбалічная кампазыцыя бітвы, у аснове якой ляжаць стылізаваныя фрагмэнты палатна «Аршанская бітва», створанага невядомым удзельнікам бітвы. справа ад князя Канстантына Астроскага стылізаваныя надпісы: «БИТВА» / «ПІД» / «ОРШЕЮ» (уверсе зьлева), «500» / «РОКІВ» (справа ўнізе).
Аўтары
рэдагаваць- Мастакі: Уладзімер Таран, Аляксандар Харук, Сяргей Харук.
- Скульптары: Уладзімер Дзям’янка, Анатоль Дзям’янка.
Вартасьць манэты
рэдагавацьПадчас уводу манэты ў абарачэньне ў 2014 годзе, Нацыянальны банк Украіны прадаваў манэту праз свае аддзяленьні па кошце 25 грн.
Фактычная прыблізная вартасьць манэты зьмянілася наступным чынам:
Год | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 |
---|---|---|---|---|---|
Кошт, грн. | 45 | 50 | 60 | 65 | 70 |