465-я ракетная брыгада

465-я раке́тная брыґа́да — падразьдзел узброеных сілаў Беларусі. Месца дысьлякацыі штабу — в. Цэль.

465-я ракетная брыґада

Нашыўка 465-е брыґады
Гады існаваньня з 1988 року
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Падпарадкаваньне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у  Сухапутныя войскі
Тып баявая вайсковая частка
Дысьлякацыя Цэль (Асіпавіцкі раён, Магілёўская вобласьць)

Гісторыя

рэдагаваць

У складзе УС СССР

рэдагаваць

1 верасьня 1988 року ў Баранавічах была сфармаваная 465-я ракетная брыґада на падставе дырэктывы Міністра абароны СССР. У склад брыґады ўвайшлі 308 і 490 асобныя ракетныя дывізіёны.

У складзе УС Беларусі

рэдагаваць

У 1992 годзе брыґада прысягнула народу Беларусі. З красавіка 2005 року брыґада дысьлякуецца ў вёсцы Цэль.

На яе ўзбраеньні знаходзіцца сучасны ракетны комплекс «Кропка», прызначаны для паразы мэтаў і аб’ектаў у тактычнай (апэратыўна-тактычнай) глыбіні. Комплекс зьяўляецца высокадакладнаю зброяю — кругавое верагоднае адхіленьне ад мэты складае 50 мэтраў, а адлегласьць паразы — да 120 км.

У кастрычніку 2003 року злучэньне ўзнагароджанае вымпелам міністра абароны «За доблесьць і мужнасьць», праяўленыя асабовым складам брыґады пры правядзеньні комплекснага апэратыўнага вучэньня «Чыстае неба — 2003». У другі раз па выніках удзелу ў вучэньні «Тарча Айчыны — 2004».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць