43-і армейскі корпус (Вэрмахт)

43-і армейскі корпус (па-нямецку: XXXXIII. Armeekorps), сфармаваны 15 красавіка 1940 году.

Баявы шлях корпусу

рэдагаваць

У 1940—1941 — дысьлякаваўся на заходняй мяжы Нямеччыны, затым на ўзьбярэжжы Ля-Маншу.

З 22 чэрвеня 1941 году — удзел у нямецка-савецкай вайне, у складзе групы арміяў «Цэнтар». Баі ў Беларусі, затым у раёне Тулы. У 1942 годзе — баі ў раёне Юхнава, Спас-Деменска. У 1943 годзе — са жніўня ў складзе групы арміяў «Поўнач», баі ў раёне Невелю. У 1944 годзе — баі ў раёне Нарвы, адступ у Латвію.

У 1945 годзе — у сакавіку штаб корпусу перакінуты з Курляндыі ў паўночную Вугоршчыну, у траўні 1945 — адступіў у Аўстрыю.

Склад корпусу

рэдагаваць

У чэрвені 1941:

Часьці ўзмацненьня:

  • 2-і гарматны дывізіён 68-га артылерыйскага палка (12-ць 105-мм гарматаў на паўгусенічных цягачах),
  • 711-ы гарматны дывізіён (12-ць 105-мм гарматаў на паўгусенічных цягачах),
  • 101-ы цяжкі гаўбічны дывізіён (12-ць 150-мм гаўбіц на паўгусенічных цягачах),
  • 3-і мартырны дывізіён 109-га артылерыйскага палку (9-ць 210-мм мартыр на паўгусенічных цягачах),
  • 611 лёгкі зенітны дывізіён СПА (12-ць 105-мм зенітных гарматаў ) на коннай цязе,
  • бронецягнік № 29.

Акрамя таго 43-му корпусу былі нададзены: асобны сапёрны (часткова матарызаваны) і тры асобных будаўнічых батальёна, два штабы артылерыйскіх палкоў (матарызаваных), штаб інжынэрнага палка (матарызаваны), і іншыя дробныя часткі. Усе артылерыйскія часткі, акрамя зенітнага дывізіёну, былі матарызаваныя, і перасоўваліся на аўтамашынах, бронетранспартэрах і цягачах.

У жніўні 1941:

У чэрвені 1942:

У ліпені 1943:

У верасьні 1944:

Камандуючыя корпусам

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Georg Tessin: Verbande und Truppen der Deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945. Biblio-Verlag, Bissendorf 1973, ISBN 3-7648-0871-3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць