1944 (фільм)

Эстонскі фільм 2015 року

«1944» — эстонскі ваенны фільм рэжысэра Элма Нюганэна, прадстаўлены ў 2015 року. Падзеі пачынаюцца на лініі «Танэнбэрг» (25 ліпеня — 10 жніўня 1944) і сканчаюцца бітвай пад Тэхумардзі на Сырвэнскім паўвостраве (кастрычнік-лістапад 1944) і паказаныя вачыма эстонскіх жаўнераў, якія ваююць з абодвух бакоў і таму вымушаныя ваяваць супраць сваіх грамадзянаў. Фільм адлюстроўвае вайну з абодвух бакоў, аднак сфакусаваны больш не на ўласна вайне, а на асабістых дачыненьнях.

1944
1944
Жанр ваенная драма
Рэжысэр Элма Нюганэн[1]
Сцэнарыст Леа Кунас
Прадусар
У ролях
  • Каспар Вэлбэрг
  • Крыстыян Юкскюла
  • Майкен Шміт
Кампазытар Яак Юрысан
Апэратар Максім Асадчы
Мантаж
  • Кіма Таавіла
  • Тамбэт Тасуя
Вытворчасьць Taska Film
Дата выхаду 8 лютага 2015 (9 гадоў таму)
Працягласьць 100 хв.
Краіна
Мова эстонская
Бюджэт €1 500 000[2]
Старонка на IMDb

Сюжэт рэдагаваць

Падзеі фільму разгортваюцца ад бітвы на лініі «Танэнбэрг» (25 ліпеня — 10 жніўня) да бітвы пад Тэхумардзі на Сырвэнскім паўвостраве (кастрычнік-лістапад 1944). Другая сусьветная вайна ў Эстоніі паказаная вачыма ўдзельнікаў падзей з абодвух варагуючых бакоў — эстонцаў, якія ваявалі ў 20-й эстонскай дывізіі Вафэн СС, і ў складзе 8-га Эстонскага стралковага корпусу Чырвонай арміі.

У ролях рэдагаваць

Ацэнкі рэдагаваць

У Эстоніі фільм «1944» меў агромністы посьпех, усталяваўшы рэкорд па колькасьці гледачоў у прэм’ерны дзень — 19 030 чалавек. Папярэдні рэкорд — 15 611 чалавек — належаў фільму «Імёны ў мармуры» (2002)[3]. Таксама «1944» усталяваў рэкорд і па праглядзе ў прэм’ерны тыдзень — 44 879 гледачоў[4].

Фільм вылучаўся ад Эстоніі на 88-ю прэмію Акадэміі ў намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай мове»[5], аднак ня быў намінаваны.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ 1944 (эст.). Taska Film. Праверана 23 ліпеня 2016 г.
  2. ^ Keslassy, Elsa (27 студзеня 2015) Eyewell Acquires Epic War Drama ‘1944’ (анг.) Праверана 23 ліпеня 2016 г.
  3. ^ Aadamsoo, Martin (25 лютага 2015) 1944 Sets an All-time Opening Record in Estonia (анг.) Film new Europe Праверана 23 ліпеня 2016 г.
  4. ^ Record opening week for “1944”! (анг.) Film new Europe Праверана 23 ліпеня 2016 г.
  5. ^ Holdsworth, Nick (14 верасьня 2015) Oscars: Estonia Nominates '1944' for Foreign-Language Category (анг.). The Hollywood reporter. Праверана 23 ліпеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць