.su
.su — нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Савецкага Саюзу.
.su | |
Уведзены | 1990 |
---|---|
Тып дамэну | нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню |
Статус | дзейны |
Прызначэньне | для арганізацыяў, якія працуюць на постсавецкай прасторы |
Выкарыстаньне | |
Вэб-старонка |
fid.su nic.ru/en/ |
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьДамэн выкарыстоўваецца дагэтуль, хоць Савецкі Саюз ужо спыніў сваё існаваньне.
19 верасьня 1990 году Асацыяцыя карыстальнікаў UNIX (SUUG — Soviet UNIX User’s Group), арганізацыя створаная ў нетрах Інстытуту атамнай энэргіі імя І. У. Курчатава, зарэгістравала дамэн верхняга ўзроўню SU для ўжываньня на тэрыторыі СССР. Яна ж выконвала функцыі адміністраваньня дамэну.
У 1993 годзе адміністраваньне дамэну было перададзенае Расейскаму НДІ разьвіцьця грамадзкіх сетак (РОСРІІРОС).
У 1994 годзе рэгістрацыя ў зоне .su была спыненая ў сувязі з узьнікненьнем дамэну .ru.
У 2000 годзе функцыя адміністратара была ўскладзеная на Фонд разьвіцьця інтэрнэту.
15 сьнежня 2002 году рэгістрацыя дамэнаў у зоне .su была адноўленая.