Грайм

(Перанакіравана з «Ґрайм»)

Ґрайм (па-ангельску: grime) — музычны жанр, што ўзьнік на пачатку 2000-х рокаў ва ўсходнім Лёндане (Іст-Энд) на стыке ґэрыджу й раґамафіну.

Ґрайм
Стылістычнае паходжаньнеґэрыдж, тустэп, дэнсгол, драм-н-бэйс, гіп-гоп
Паходжаньнеканец 1990-х — пачатак 2000-х, Усходні Лёндан, Вялікабрытанія
Лягатып Вікісховішча Grime music ў Вікісховішчы

Асаблівасьці

рэдагаваць
 
Dot Rotten выступае на Bingley Music Live

Ґрайм характарызуецца тэмпам каля 140 удараў у хвіліну, мінімалістычны брэйкбітам зь яскрава выяўленымі малымі барабанамі, «кансольнымі» футурыстычнымі электроннымі гукамі і глухімі раскацістымі басамі. Як правіла, па-над гэтых музычных замалёвак, так званых рыдымаў, ідзе хуткаснае рытмічнае зачытваньне або сьпевы ў стылі сучаснага ар-н-бт; атмасфэра трэкаў часта вельмі змрочная й аґрэсыўная. У пэрыяд станаўленьня гэтую музыку таксама называлі саблоў (sublow), эйтбар (8-bar) ды эскібіт (eskibeat). Нярэдка ґрайм-рыдымы блытаюць з дабстэпам, іншым пераважна інструмэнтальным адгалінаваньнем ґэрыджу, што прыйшоў з поўдня Лёндану; у той жа час дабстэп-кампазыцыі часьцяком выкарыстоўваюць у якасьці асновы для вакальных ґрайм-трэкаў — шляхам накладаньня зьверху тыповае чыткі. Таксама часта блытаюць тэхніку выканання гіп-гоп-артыстаў ды ґрайм-эмсі, памылкова называючы ґрайм паджанрам гіп-гопу[1].

Станаўленьне

рэдагаваць

Першапачаткова тэрмінам ґрайм, што нясе прыніжальнае адценьне (grime — бруд), пазначалі новую хвалю ґэрыджу нізкае якасьці ад прадусараў зь небагатых раёнаў, пішучых сваю музыку выкарыстоўваючы «базавыя пакункі» гэткіх праґрамаў для пэрсанальных кампутараў як FruityLoops ды Reason, а таксама на танных ґрувбоксах або зусім на гульнявых кансолях. Аднак да 2002 року ґрайм аформіўся ў суцэльную эстэтычную форму. Кампазыцыі ў гэтым жанры ратуюцца на музычных тэлеканалах і трапляюць у чарты. Некаторым прадстаўнікам ґрайму атрымалася падпісаць кантракты з буйнымі лэйбламі гукапісу й спонсарскія кантракты з найвядомейшымі кампаніямі спартовага адзеньня й абутку. У 2003 годзе найзыркі прадстаўнік ґрайму Dizzee Rascal стаў уладальнікам прэстыжнае брытанскае музычнае прэміі Mercury Prize за свой дэбютны альбом Boy in da Corner.

Асноўны мэтад распаўсюджваньня ґрайму — гэта так званыя мікстэйпы й пірацкае радыё, хоць гэтая музыка прадстаўленая і на некаторых леґальных альбомах ды радыёстанцыях (Kiss 100, BBC 1Xtra, BBC Radio 1 і т. п.). Наймагутны рупар ґрайму — спадарожнікавы даляканал Channel AKA (у мінулым — Channel U)