Яўген Ціхановіч
Яўген Ціхановіч (25 лістапада 1911 — 5 ліпеня 2005) — беларускі мастак.
Яўген Ціхановіч лац. Jaŭhien Cichanovič | |
Імя пры нараджэньні | Яўген Мікалаевіч Ціхановіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 лістапада 1911 |
Месца нараджэньня | станцыя Джусалы(ru), Сырдар’інская вобласьць, Туркестанскае генэрал-губэрнатарства(be), Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 5 ліпеня 2005 (93 гады) |
Месца сьмерці | Менск |
Адукацыя | Віцебскі мастацкі тэхнікум (1932) |
Месца вучобы | |
Занятак | Графіка, жывапіс |
Плынь | Сацыялістычны рэалізм |
Узнагароды | Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся на станцыі Джусалы (цяпер Казахстан). Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум (1932). Ажаніўся з дачкой драматурга Ўладзіслава Галубка — Людмілай[1].
Браў удзел у мастацкіх выставах з 1932 году. Больш як за 70 гадоў творчай дзейнасьці Яўген Ціхановіч стварыў дзясяткі жывапісных палотнаў, сотні графічных твораў. Аднак творчасьць мастака не выходзіла за рамкі сацрэалізму. Плённа працаваў галіне эстампа (у асноўным лінагравюры), майстар эксьлібрысу. Стварыў эксьлібрыс для кнігазбору паэта Пятра Глебкі[2]. Удзельнічаў у сусьветнай выставе «ЭКСПО-70» у Японіі. Узнагароджаны дзьвюмя Ганаровымі граматамі і Граматай Вярхоўнага Савету БССР.
Ягоны старэйшы брат Валянцін Ціхановіч быў славутым мастаком-графікам, яго сын Генрых Ціхановіч і ўнук Ян Ціхановіч таксама былі вядомымі мастакамі[3].
Беларускія нацыянальныя сымбалі
рэдагавацьУ кнізе ўспамінаў «Партрэт стагодзьдзя вачыма мастака» падкрэсьліваў[4]:
Бел-чырвона-белы быў заўжды. І ніколі ён не вісеў за немцамі. Цяпер мы маем сьцяг з чырвонага палатна з мусульманскай зялёнай паласою. Апроч гэтай супярэчнасьці ёсьць яшчэ й «беларускі» бардзюрны арнамэнт, які не сустракаецца нідзе… Той — першы — сьцяг БССР меў за ўзор не абы-які, а аўтэнтычны арнамэнт, што выткала сялянка зь Віцебшчыны. Зрэшты, гэтага стваральнікі «новага» сьцяга ня ведалі. І сваімі «карэкціроўкамі» давялі ўсё да абсурду. Дарэчы, ніхто пад сьцягам БССР у вайну не ваяваў. Ён быў прыдуманы адно ў 1955 г., Лукашэнка й тут выявіў сваю недасьведчанасьць… Усё наша, браткі-беларусы, нам вернецца! І наш сьцяг, і «Пагоня». Ня ўсё ж нам заставацца ў савецкай бутафорыі 50-х гадоў! | ||
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Яўген Ціхановіч Партрэт стагодзьдзя вачыма мастака // Наша Ніва : Газэта. — 7 траўня 2001. — № 19 (228). — С. 9. — ISSN 1819-1614.
- ^ Віктар Сьвякла Ад Тычыны да Купавы: Зь гісторыі эксьлібрыса Пятра Глебкі // Літаратура і Мастацтва : Газэта. — 24 жніўня 2012. — № 34 (4680). — С. 21. — ISSN 0024-4686.
- ^ Галіна Абакунчык. Пайшоў з жыцьця адзін з найстарэйшых беларускіх мастакоў // Радыё «Свабода», 6 ліпеня 2005 г. Праверана 5 сакавіка 2013 г.
- ^ Яўген Ціхановіч. Партрэт стагодзьдзя вачыма мастака // Наша Ніва. № 19 (228), 7 траўня 2001 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сяргей Харэўскі. Партрэт стагодзьдзя вачыма мастака. Успамінае найстарэйшы беларускі мастак Яўген Ціхановіч // Наша Ніва : Газэта. — 3 студзеня 2001. — № 1 (210). — С. 8—9. — ISSN 1819-1614.