Яўген Пулхаў
Яўген Пятровіч Пулхаў (1908, Баранавічы — 1992, Пінск) — заходнебеларускі і савецкі мастак.
Яўген Пулхаў | |
Імя пры нараджэньні | Яўген Пятровіч Пулхаў |
---|---|
Дата нараджэньня | 1908 |
Месца нараджэньня | Баранавічы |
Дата сьмерці | 1992 |
Месца сьмерці | Пінск |
Месца пахаваньня | |
Занятак | маляр |
Узнагароды |
Паходзіў зь сям’і чыгуначніка, бацькі пераехалі з Баранавіч ў Пінск на пачатку 1920-х г. Скончыў рэальную вучэльню, працаваў землямерам. Фёдар Лаўроў быў яго першым настаўнікам маляваньня, які далучыў здольнага юнака да аздабленьня 1-га Палескага кірмашу.
Жывапісная спадчына Пулхава тады была сьціплая — некалькі эцюдаў алеем пінскіх цэркваў ды каплічак.
Больш позьняя калекцыя мастака захоўваецца ў Пінскім краязнаўчым музэі. Улюблёная тэма яго акварэляў — натурморты з кветкамі. На 30-я ўгодкі перамогі над Нямеччынай выканаў цыкл гравюраў.
Шмат працаваў у галіне дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, займаўся росьпісам керамікі і драўляных талерак. Адзін зь першых мастакоў які пачаў расьпісваць курыныя яйкі і драўляныя пісанкі беларускім арнамэнтам[1].
Па вайне працаваў мэтадыстам у пінскім Доме народнай творчасьці. Адшукваў на Палесьсі майстроў інсітнага мастацтва. З 1953 году кіраваў студыяй. Вучнямі яго былі Хургель, Байрачны, Шатохін, Шэер, Вярэніч, Глушко і інш.
Памяць
рэдагавацьУ 2000 годзе ў Музэі беларускага Палесься адбылася вялікая выстава мастака[2]. Да 100-годзьдзя мастака таксама праводзілася выстава ў Пінску[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ В пинском «Музее Белорусского Полесья» выставлены писанки середины ХХ века(недаступная спасылка), Сайт Радыё Брэст 6-04-2015
- ^ Пинская художественная школа 20-30-х годов ХХ века, Гістарычная брама № 1 (22) 2004 г.
- ^ Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі
Літаратура
рэдагаваць- Сяргей Гвазьдзёў, «Крэскі да мастакоў з Заходняй Беларусі», Мн., 2013, «Галіяфы», ISBN 978-6906-98-8
- І. Шлозбэрг «Ромашки, наполненные весной»