Яўген Голант
Яўген Якаўлевіч Голант (10 чэрвеня 1888, Бабруйск — 25 красавіка 1971, Ленінград) — расейскі пэдагог, прафэсар (1938).
Яўген Якаўлевіч Голант | |
Род дзейнасьці | пэдагог, прафэсар |
---|---|
Дата нараджэньня | 10 чэрвеня 1888 |
Месца нараджэньня | Бабруйск, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 25 красавіка 1971 |
Месца сьмерці | Ленінград, РСФСР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | пэдагог, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | пэдагогіка, дыдактыка[d][1], адукацыя дарослых[d][1] і history of pedagogy[d][1] |
Узнагароды |
У 1911 скончыў гісторыка-філялягічны і юрыдычны факультэты Пецярбурскага ўнівэрсытэту. З 1912 выкладаў у прыватнай гімназіі. У 1918-1928 вёў працу па ліквідацыі непісьменнасьці; яго чытанка «Будзьма вучыцца» — адзін з асноўных дапаможнікаў для дарослых.
З 1921 на навукова-пэдагагічнай працы ў Ленінградзе, у Інстытуце пазашкольнае адукацыі (1921—1930), Інстытуце навуковае пэдагогікі (1925—1938), ЛДПІ ім. А. І. Герцана (1928—1971).
Стварыў чытанкі і кнігі для чытаньня дарослых, у якіх спалучаюцца мэтад цэлых словаў і аналітыка-сынтэтычная праца. Падрыхтаваў курс лекцыяў па пэдагогіцы на пэдагагічным факультэце ЛДПІ ім. А. І. Герцана, які вызначаўся цеснай сувязьзю зь філязофіяй і гісторыяй культуры. Прынцыпы навучаньня ставіў у залежнасьць ад асабістага вытворча-побытавага і палітычнага досьведу навучэнцаў. У працах па гісторыі пэдагогікі адмысловую ўвагу надаваў разьвіцьцю школьнай адукацыі ў краінах Эўропы і Амэрыкі.
Творы
рэдагаваць- Букварь крестьянина, П., 1922
- На красных путях. Рабочая книга для начальных общеобразовательных школ на транспорте, ч. l, М193ие (у суаўтарстве)
- Школьная работа со взрослыми, М. — Л., 19312
- История педагогики, М., 1940 (у суаўтарстве)
- Организация уч. работы в сов. школе, Л., 1957
- Руководство школой, Л1957; 50 лет сов. школы, Л., 1967
- ^ а б в Golant, Jevgenij Jakovlevič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі