Яўген Белянкоў

беларускі баскетбаліст

Яўген Белянкоў (нар. 11 чэрвеня 1995 г., Ворша) — беларускі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі і беларускі клюб «Цмокі-Менск». Амплюа — лёгкі форвард.

Яўген Белянкоў
«Цмокі-Менск» — №12
Лёгкі форвард
Рост: 198 см
Грамадзянства: Беларусь
Дата нараджэньня: 11 чэрвеня 1995 (28 гадоў)
Ворша, Беларусь
Клюбная кар’ера
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Мэдалі

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У СДЮШАР «Цмокі» — з трынаццаці гадоў. Спачатку жыў у Воршы і езьдзіў толькі на спаборніцтвы, а ў 15 гадоў пераехаў у Менск. У 2012—2015 г.г. выступаў за БК «Цмокі-Менск-2», быў чэмпіёнам Эўрапейскай юнацкай баскетбольнай лігі (U-20) у сэзоне 2014/2015.

Дасягненьні рэдагаваць

  • Гулец нацыянальнай зборнай Беларус (U-18) у 2012—2013 гг
  • Гулец нацыянальнай зборнай Беларуси (U-20) у 2014—2015 гг
  • Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі з 2016 г
  • Чэмпіён Беларусі ў сэзонах 2015/2016, 2016/2017
  • Бронзавы прызэр Чэмпіянату Беларусі 2013/14.
  • Уладальнік Кубка Беларусі сэзонаў 2015, 2016.

Цікавыя зьвесткі рэдагаваць

  • Хобі — матацыклы[1]

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць