Яўген Агрэст
Яўген Агрэст (нарадзіўся 15 жніўня 1966, Віцебск) — швэдзкі шахматыст беларускага паходжаньня.
У сярэдзіне 1980-х гг. Агрэст пераехаў у Ленінград вывучаць эканоміку. Пасьля распаду СССР перабраўся разам з жонкай Сьвятланай (нарадзілася ў 1966 годзе), якая мае міжнародны тытул майстра сярод жанчынаў, у Стакгольм. Агрэст атрымаў ад ФІДЭ ў 1997 тытул грасмэйстэра і быў некалькі гадоў найлепшым швэдзкім шахматыстам да Ульфа Андэрсана. Актуальна (на красавік 2008) ён знаходзіцца з агульнай колькасьцю ачкоў 2567 на трэцім месцы ў сьпісе ФІДЭ. Чатырохразовы пераможца швэдзкага першынства ў індывідуальным заліку (1998, 2001, 2003 і 2004), выйграў у 2005 трэці раз запар Паўночны турнір (па-нямецку: die Nordische Meisterschaft).