Яшар Кемаль
Яшар Кемаль (па-турэцку: Yaşar Kemal; сапраўднае Гёкчэлі Кемаль Садык) (нар. 1922, с. Хемітэ-Гёкчэлі, Турцыя) — турэцкі пісьменьнік. Працаваў настаўнікам, журналістам. Друкуецца з 1939 г. Раманы «Худы Мэмэд» (т. 1 — 2, 1955), «Зямля — жалезная, неба — меднае» (1963 г.), «Эфе з Чакырджа» (1972 г.) пра сацыяльныя супярэчнасці турэцкай вёскі. Дылогія «Гаспадары маёнтка Акчасаз» («Злачынства на Кавальскім базары», 1973 г., і «Юсуфчык Юсуф», 1975 г.) пра жыцьцё турэцкіх качэўнікаў. Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Сьпёка» (1952 г.) і рэпартажаў «Гэта краіна з канца ў канец» (1971 г.), раманаў «Бляшанка» (1955 г.), «Апора» (1960 г.), «Легенда гары» (1970 г.), «Разбойнік» (1972 г.), «Калі забіць змяю» (1976 г.), «Голас крыві» (1991 г.), аповесьцяў, вершаў, дасьледаваньняў па фальклёры.
Літаратура
рэдагаваць- Яшар Кемаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 18. Кніга 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — С. 324.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |