Ясуа Фукуда (па-японску: 福田 康夫、ふくだ やすお, нарадзіўся 16 ліпеня 1936, Такасакі, прэфэктура Гунма) — 91-ы прэм'ер-міністар Японіі з 26 верасьня 2007, пераемнік Сіндза Абэ. Старэйшы сын Такэа Фукуды (1905—1995), прэм’ер-міністра ў 1976—1978 (першы ў гісторыі Японіі выпадак, калі гэты пост займаюць бацька і сын).

Ясуа Фукуда
па-японску: 福田康夫
91-ы прэм'ер-міністар Японіі
26 верасьня 2007 — 24 верасьня 2008
Папярэднік: Сіндза Абэ
Наступнік: Тара Аса
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 ліпеня 1936 (88 гадоў)
Сьцяг Японіі Такасакі
Партыя: Лібэральна-дэмакратычная партыя Японіі
Сужэнец: Кіека Фукуда
Дзеці: Tatsuo Fukuda[d]
Бацька: Такэа Фукуда
Маці: Mie Fukuda[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Заслуг Grand Order of Queen Jelena

Скончыў такійскі Унівэрсытэт Васэда. У 1959—1976 гг. працаваў у нафтаперапрацоўчай кампаніі. У 1977—1978 гг. узначальваў сакратарыят прэм’ер-міністра Такэа Фукуды, затым на працягу 1979—1989 гг. быў асабістым сакратаром бацькі, які выйшаў у адстаўку. У 1995—1996 гг. — парлямэнцкі намесьнік міністра замежных справаў. Затым займаў розныя партыйныя пасады ў Лібэральна-дэмакратычнай партыі.

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Японіі з 23 верасьня 2007 г. (зьмяніў Абэ на гэтай пасадзе). Зацьверджаны Палатай прадстаўнікоў 25 верасьня зь перавагай больш 100 галасоў, хоць Палата дараднікаў падтрымала іншую кандыдатуру — Ітыры Адзавы. Па японскіх законах галасаваньне Палаты прадстаўнікоў мае перавагу, таму менавіта Фукудзе імпэратар 26 верасьня даручыў сфармаваць урад.

Кабінэт Фукуды па складзе практычна ідэнтычны ўраду Абэ.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ясуа Фукудасховішча мультымэдыйных матэрыялаў