Ян Стэфан Тызэнгаўз
(пам. 1730) ваявода амсьціслаўскі
(Перанакіравана з «Ян Тызэнгаўз»)
Ян Стэфан Тызэнгаўз (? — 1730) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1699—1714), ваявода амсьціслаўскі (з 1714).
Герб «Буйвал І» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1730 |
Род | Тызэнгаўзы |
Бацькі | Стэфан Тызэнгаўз Барбара з Шэметаў |
Жонка | Алена з Войнаў-Ясянецкіх |
Дзеці | Тэрэза, Стэфан, Бэнэдыкт |
Трымаў Купішкаўскае і Дыяменцкае староствы[1].
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Тызэнгаўзаў гербу «Буйвал», сын Стэфана, ваяводы наваградзскага і Барбары з Шэметаў.
Абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1716 і 1720.
Ажаніўся з Аленай, дачкой кашталяна наваградзскага Аляксандра Войны-Ясянецкага. У шлюбе меў сыноў Стэфана і Бэнэдыкта, а таксама дачку Тэрэзу, жонку ваяводы віцебскага Марцыяна Міхала Агінскага).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Тызенгаўзы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 679.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0