Ян Рогач з Дубы

Чэскі гетман

Ян Ро́га́ч з Ду́бы (па-чэску: Jan Roháč z Dubé, к. 1380 — 9 верасьня 1437, Прага) — дзяяч гусіцкага руху, кіраўнік табарытаў (г. зв. гетман) з 1421 року, паплечнік Яна Жыжкі.

Статуя Рогачу з Дубы ў адным з паркаў Прагі

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Ян Рогач паходзіў з шляхецкага роду.

Па сьмерці Яна Жыжкі ачоліў табарытаў, радыкальна настроеную плыню гусітаў.

Пасьля паразы Пракопа Голага каля Ліпанаў (1434) стаў на чале рэшты войска ў змаганьні супраць Жыгімонта Люксэмбурскага.

У 1436—1437 рр. кіраваў абаронаю фартэцыі Сыён. 6 верасьня 1437 быў захоплены вугорскімі наймітамі і праз тры дні з 52 паплечнікамі пакараны сьмерцю ў Празе на Старамескай плошчы.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

У 1947 року рэжысэр Уладзімер Борскі (чэск. Vladimír Borský) зьняў пра Яна Рогача з Дубы першую каляровую чэхаславацкую кінастужку.

Ягоным імем названая вуліца на Жыжкаве ў Празе.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ян Рогач з Дубысховішча мультымэдыйных матэрыялаў