Яніс Рыцас
Яніс Рыцас (па-грэцку: Γιάννης Ρίτσος; 1 траўня 1909, Манемвасія, Грэцыя — 11 лістапада 1990) — грэцкі пісьменьнік.
Яніс Рыцас | |
Γιάννης Ρίτσος | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 траўня 1909 Манемвасія, Грэцыя |
Памёр | 11 лістапада 1990 (81 год) Атэны |
Пахаваны | |
Дзеці | Eri Ritsos[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, перакладчык, палітык |
Гады творчасьці | з 1934 |
Жанр | верш, проза |
Мова | грэцкая |
Узнагароды | |
Подпіс | |
У 1948—1952 і 1967—1974 гг. зьняволены ўладамі Грэцыі.
Яго сацыяльна-палітычныя погляды адлюстраваны ў зборніку вершаў «Трактары» (1934), паэмах «Эпітафіі» (1936), «Песьня для маёй сястры» (1937), дзе дамінуе імпрэсіянісцкае ўспрыманьне рэчаіснасьці. У зборніках лірыкі «Выпрабаваньні» (1943), «Каменны час» (1949), «Бяссоньне» (1954), «Дзёньнікі высылкі» (1975), «Нататкі сьляпога» (1979), «Карані Элінства» (1981), паэмах «Марш акіяну» (1940), «Ранішняя зорка» (1955), «Няскораны горад» (1958), «Мост» (1960), «Васямнаццаць мелёдый горкай радзімы» (1973), «Граганда», «Званіца» (абедзьве 1974) імкненьне дасягнуць глыбінь чалавечай душы, спасьцігнуць таямніцы жыцьця.
Сюррэалістычныя рысы ўласьцівыя вершам зборнікаў «Архітэктура дрэў» (1958), «Сьведчаньні» (ч. 1—2, 1963—1966). У раманах «Асьцярожны Арыёст» (1982), «Што за дзіўныя рэчы!» (1983), «Штуршком локця» (1984) паказана жыцьцё грэцкай правінцыі.
Рыцас пераклаў верш Я. Купалы «А хто там ідзе?» (1983). На беларускую мову яго вершы перакладала Алена Кобец-Філімонава.
Беларускія пераклады
рэдагаваць- Макронісас. Мн., 1973.
Літаратура
рэдагаваць- Лявон Баршчэўскі Рыцас // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.