Янкель — адзін з герояў паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча.

„Канцэрт Янкеля” – ілюстрацыя да «Пана Тадэвуша», 1881

Стары габрэй, арандатар двух шынкоў маёмасьці Сапліцаў. Быў шчырым польскім патрыётам і красамоўна размаўляў па-польку. Ведаў дзясяткі народных песень. Браў удзел у кансьпіратыўных дзеяньнях, чалавек добрасумленны, паважаны, адкрыты. У цэлай ваколіцы славіўся неймавернай ігрой на цымбалах.

Адам Міцкевіч апісвае яго наступным чынам:

На музыцы знаўся, праслыў музыкальным тале́нтам;
з цымбаламі, слаўным народу свайго інструмэнтам,
хадзіў па дварох ён калісьці, дзівіў сваім граньнем
і песьнямі (ўдалы і моцны бо быў і сьпяваньнем).
Хоць жыд, а даволі меў чыстую польскую мову
і надта ён песьню чамусьці любіў нарадову
прывозіў іх многа із кожнай за Нёман выправы,
ад Галіча тых каламыек, мазурак з Варшавы

—Быліца чацьвёртая. Палітыка і ўловы. Пераклад: Бр. Тарашкевіча


У XII кнізе іграе славуты палянэз, які сымбалізуе лёс Рэчы Паспалітай у часы падзелу. Увесь час дапамагаў у працы змовы эмісара ксяндза Робака.

Цалкам імаверна, што вобраз Янкеля быў натхнёны сапраўдным бэндзінскім рабінам Якубам Натані[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Stanisław Jędrzejek "O rabinie Jakubie i Świętej Pani z Zagórza" w: "Wspomnienie o Stanisławie Jędrzejku", Infograf Katowice 2005, ISBN 83-916621-6-0