Як Ільвяня і Чарапаха сьпявалі песьню

Як Ільвяня і Чарапаха сьпявалі песьню (па-расейску: Как Львёнок и Черепаха пели песню) — савецкі музычны маляваны мультфільм паводле казкі Сяргея Казлова. Рэжысэрка Інэса Кавалеўская працягнула музычную тэму ў мультыплікацыі пасьля папулярных «Брэмэнскіх музыкаў» (1969), «Катарка́» (1970) і «Казкі пра папа і ягонага чалядніка Балду» (1973)[1].

Як Ільвяня і Чарапаха сьпявалі песьню
Как Львёнок и Черепаха пели песню
Тып мультфільму анімацыйны фільм
Жанр музычная казка
Рэжысэр Інэса Кавалеўская
Аўтар сцэнару Сяргей Казлоў
Ролі агучвалі Алег Анофрыеў, Расьціслаў Плят
Кампазытар Генадзь Гладкоў
Аніматары Эльвіра Маслава, Алег Камароў, Аляксандар Мазаеў, Алег Сафронаў, Аляксандар Давыдаў, В. Баброў
Апэратар Сьвятлана Кашчэева
Гукаапэратар Уладзімер Кутузаў
Студыя Союзмультфильм
Краіна СССР
Працягласьць 9 хвілін 18 сэкундаў
Прэм’ера 1974

Аднойчы падчас шпацыру маленькае Львянё, якога звалі Ррр-мяў пачула цудоўную песеньку ды пасябравала зь Вялікай Чарапахай, якая яе прыдумала...

Спачатку яны разам сьпявалі гэтую песеньку некалькі разоў у розных варыяцыях, таму што Львяня не разумела, як можна сьпяваць песьню лежачы, і Чарапаха выпраўляла яго, калі яно сьпявала «сяджу» замест «ляжу». Затым Чарапаха пакатала Львяня Ррр-мяў на сабе...

Калі зусім сьцямнела, навасьпечаныя сябры разьвіталіся, і Чарапаха паабяцала Львяню, што заўтра яна прыдумае новую песьню. А тое пабегла ў прыскочку дамоў, радасна напяваючы песеньку і разважаючы пра тое, «як жа ўсё ж гэта магчыма спаць з расплюшчанымі вачыма і адначасова сьпяваць песьню?»

Выданьні

рэдагаваць

Паводле мультфільму фірма «Мелодия» выдала кружэлкі, а пазьней — і аўдыёкасэты.

Літаратура

рэдагаваць
  • Козлов С. Г. Как Львёнок и Черепаха пели песню. — М.: АСТ, 2010. — 48 с. — (СОЮЗМУЛЬТФИЛЬМ представляет). — ISBN 978-5-17-068613-1. Иллюстрации и текст по мультфильму. Книжная серия: СОЮЗМУЛЬТФИЛЬМ представляет: впервые — легендарные мультфильмы в книгах! (рас.)
  1. ^ Сергей Капков. Инесса Ковалевская // Наши мультфильмы / Арсений Мещеряков, Ирина Остаркова. — Интеррос, 2006. — ISBN 5-91105-007-2.]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць