Якуб Раловіч (? — па 1445) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, маршалак гаспадарскі.

Якуб Раловіч
лац. Jakub Rałovič

Герб «Пабог»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1445
Бацькі мерк. Рала[d]

Вотчыннае ўладаньне знаходзілася ў Гарадзілаве.

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jacobus Ralowicz, Якуб Ралович[1].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Рала (cum Ralone[2], Ralo[3], Ralonem[4]), які на Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Пабог».

Пэўны час кіраваў Пінска на даручэньне вялікага князя Казімера. Каля сярэдзіны XV ст. быў маршалкам гаспадарскім. У 1445 годзе быў адным з водцаў літоўскага войска ў вайне з Маскоўскай дзяржавай.

2 лютага 1443 году фундаваў касьцёл у Гарадзілаве, ахвяраваньне на які 9 верасьня 1498 году зрабілі яго нашчадкі.

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4 С. 289.
  2. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
  3. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  4. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 70.

Літаратура

рэдагаваць
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4