Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юшкевіч.

Якаў Мікалаевіч Юшкевіч (1764, Кіеў1820-я, Санкт-Пецярбург) — расейскі надворны дараднік, штаб-лекар марскога кадэцкага корпусу, пісьменьнік.

Якаў Юшкевіч
Род дзейнасьці расейскі мэдык
Дата нараджэньня 1764
Месца нараджэньня Кіеў
Дата сьмерці 1820-я
Месца сьмерці Санкт-Пецярбург
Занятак пісьменьнік, лекар

Біяграфія

рэдагаваць

Сын дзячка ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Выхоўваўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі, у сьнежні 1783 для атрыманьня мэдычнае адукацыі паступіў у хірургічную вучэльню пры Пецярбурскім сухапутным шпіталі. У 1784 узьведзены ў падлекары, а ў 1785 атрымаў месца ў інжынэрным кадэцкім корпусе. Прыкамандзіраваны ў 1788 да Пецярбурскага сухапутнага генэральнага шпіталю, у тым самым годзе атрымаў званьне лекара, а ў наступным годзе быў прызначаны лекарам у вясьлярны флёт і заставаўся ў гэтай пасадзе да 1798. У 1792 атрымаў званьне штаб-лекара. Прызначаны ў 1798 штаб-лекарам марскога кадэцкага корпусу, заставаўся на гэтай пасадзе да самае свае сьмерці.

  • О замечательной болезни мочевого пузыря (Аб выдатнай хваробе мачавой бурбалкі);
  • Излечение мании и эпилепсии, вызванных менструальными кровями (Выгаеньне маніі і эпілепсіі, выкліканых мэнструальнай крывёй; 1805, "Observationes medico-chirurgorum Rutheni Imperii").

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць