Язэп Стахоўскі
Язэп Сымонавіч Стахоўскі (1892, в. Аронава Слабада, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — пасьля 1965) — вайсковец.
Біяграфія
рэдагавацьУ час кастрычніцкага перавароту старшыня палкавога камітэту. У пачатку сьнежня 1917 г. узначальваў дэлегацыю палка Заходняга фронту ў Смольны да Уладзімера Леніна для высьвятленьня становішча на франтах вайны. У час выступленьня перад салдатамі на мітынгу быў паранены кадэтам. Удзельнічаў у баях пад Койданавым у жніўні 1919 г. У 1920 г. камандзір 1-га батальёна Менскага тэрытарыяльнага палка, камісар палка. Пасьля вайны працаваў на розных пасадах. Жыў у Маскве.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |