Ядзерная восень — гіпатэтычны стан клімату аднаго з рэгіёнаў Зямлі ў выніку абмежаванай ядзернай вайны. Для мадэляваньня сытуацыяў ядзернай восені, зазвычай, выкарыстоўваецца мадэль канфлікту, дзе сумарная магутнасьць выбухаў складае ад 5 да 40 мэгатон (звычайна гэта эквівалентна выкарыстаньню 300—400 тактычных ядзерных боезарадаў ды / або нэўтроннай зброі). Як мяркуецца, такі канфлікт можа прывесьці да нэґатыўных экалягічных наступстваў для рэгіёну — выпадзеньня кіслотных ападкаў, заражэньня падглеб’я й лякальных эпідэміяў прамянёвай хваробы, гібелі некаторых ураджаяў. Магчыма агульнае паніжэньне тэмпэратуры на 1—2 °C. Верагодна, у рэгіёне адбудзецца масавая гібель шыракалістых лясоў. Іглічныя лясы, магчыма, здолеюць уцалець і ў пэрспэктыве некалькі пашыраць свой арэал. У доўгатэрміновай пэрспэктыве ў рэгіёне, які перажыў эфэкт «ядзернай восені», магчыма павелічэньне зімовага пэрыяду: пачатак зімы ў сярэдзіне кастрычніка, канец — у сярэдзіне красавіка.

Мадэляваньне эфэкту «ядзернай восені» выкарыстоўвалася экспэртамі ў пачатку 1980-х гадоў пры аналізе магчымага ядзернага канфлікту ў Эўропе на базе эўраракет. У 2000-я гады падобны эфэкт мадэлюецца для гіпатэтычных абмежаваных ядзерных канфліктаў на Індастане і на Карэйскім паўвостраве. Эфэкт «ядзернай восені» можа ўзьнікнуць і ў выніку паражэньня ядзерных абʼектаў аднае зь дзяржаў (гіпатэтычная апэрацыя ЗША супраць Ірану і КНДР).

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць