Юры Багданаў

беларускі паэт

Юры Міхайлавіч Багданаў (8 жніўня 1944, Горкі, Горкаўская вобласьць, РСФСР) — беларускі паэт.

Юры Багданаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 жніўня 1944(1944-08-08) (79 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 8 жніўня 1944 году ў г. Горкі Горкаўскай вобласьці РСФСР ў сям’і служачых. У 1945 годзе разам з бацькамі пераехаў у Баранавічы. У 1964 годзе скончыў Менскую музычную вучэльню імя М. І. Глінкі.

Працаваў выкладчыкам у Баранавіцкай музычнай школе. Пасля заканчэньня у 1974 годзе Літаратурнага інстытуту імя М. Горкага ў Маскве працаваў у Дзяржаўным камітэце БССР па кінематаграфіі інспектарам, намесьнікам начальніка Галоўнага ўпраўленьня кінафікацыі і кінапракату. Адначасова на працягу пятнаццаці год быў рэдактарам кінабюлетэню «На экранах Беларусі».

У 1988—1990 гадох працаваў на кінастудыіі «Беларусьфільм». З 1990 году — вядучы рэдактар у Міністэрстве культуры БССР. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1989 году[1].

Творчасьць рэдагаваць

У друку выступае з 1964 году. Піша на расейскай мове. Выйшлі кнігі вершаў «Прыкмета шчасьця» (1974), «Река часу» (1977), «Узлётнае поле» (1981), «Бераг сусьвету» (1988), а таксама паэма «Чырвоная соль» (альманах «Истоки», Масква, 1983). Перакладае творы беларускіх паэтаў на расейскую мову.

Крыніцы рэдагаваць