Юрась Братчык
Юрась Братчык — рачоны Хрыстос, галоўны герой рамана Ўладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», былы шкаляр, ліцадзей, «махляр і валацуга». Постаць Юрася Братчыка стаіць у адным шэрагу літаратурных пэрсанажаў, якія ўвасабляюць нацыянальны дух. Для Беларусі ён усё адно, што Тыль Уленшпігель для Фляндрыі. У Братчыку адлюстраваны вобраз сярэдневяковага чалавека, актыўнага, неспакойнага, вясёлага й гарэзьлівага, які адыйшоў ад царкоўных догмаў і засвойваў духоўныя набыткі надыходзячых новых часоў.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |