Ю́лія Ві́ктараўна Несьцярэ́нка (нар. 15 чэрвеня, 1979, Берасьце) — беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка ў спрынце на 100 мэтраў.

Юлія Несьцярэнка
Юлія Несьцярэнка на беларускай паштовай марцы 2004 году
Юлія Несьцярэнка на беларускай паштовай марцы 2004 году
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяЮлія Віктараўна Несьцярэнка
Нарадзілася15 чэрвеня 1979
Берасьце
ГрамадзянстваБеларусь
Рост173 см
Вага60 кг
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябег

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзілася ў Берасьці. Дзявоцкае прозьвішча Барцэвіч. Зь дзяцінства паказвала высокія вынікі ў бегу (школьны трэнэр Сяргей Салямановіч зазначае, што ўжо ў сёмым клясе яна паказвала вынікі кандыдата ў майстры спорту), была пераведзеная ў спартовую школу СДЮШОР, потым у менскую вучэльню алімпійскага рэзэрву. У 1992 годзе нечакана памёр яе бацька Віктар. У школе алімпійскага рэзэрву Юлія была прызначаная на сямібор’е, але не паказвала сэнсацыйных вынікаў. Па сканчэньні школы Юлія Барцэвіч вярнулася ў Берасьце, дзе пяць гадоў адвучылася ў Берасьцейскім унівэрсытэце, там і пазнаёмілася са сваім будучым мужам Зьмітром Несьцярэнкам (ажаніліся яны 6 верасьня 2002 году). Муж і прывёў яе на бегавую дарожку да трэнэра Віктара Ярашэвіча.

Спартовая кар’ера рэдагаваць

Першы посьпех — бронзавы мэдаль на 60-мэтровай дыстанцыі на чэмпіянаце сьвету ў Будапэшце (2004), з вынікам 7.13 сэкунды. Потым у гэтым самым годзе Юлія Несьцярэнка выйгала этап «Гран-пры» ў Гейтсхэде (11.32 сэкунды) і ў Рыме на «Залатой лізе» выйграла з вынікам 11.13 сэкунды. Галоўным посьпехам стала перамога на Летніх Алімпійскіх гульнях у Атэнах у 2004 годзе (10.93 сэк.)[1]. Гэта першая перамога на Алімпіядзе не-амэрыканкі на 100-мэтроўцы за апошнія дваццаць пяць гадоў. У паўфінале Алімпійскіх гульняў у Атэнах усталявала рэкорд Беларусі на 100 м — 10.92 сэкунды, які быў і яе лепшым вынікам. У 2005 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Хэльсынкі заваявала бронзавы мэдаль у эстафэце 4×100 мэтраў (з Аленай Данілюк-Неўмяржыцкай)[2].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць