Юзэф Тваруг
Ю́зэф Тва́руг (па-польску: Józef Twaróg; 12 сакавіка 1889, вёска Дояздаў, цяп. Малапольскае ваяводзтва — 1940, Цьвер) — польскі паліцыянт, ахвяра катынскага расстрэла.
Юзэф Тваруг | |
Józef Twaróg | |
Род дзейнасьці | паліцыянт, вайсковец |
---|---|
Дата нараджэньня | 12 сакавіка 1889 |
Месца нараджэньня | Дояздаў |
Дата сьмерці | 1940 |
Месца сьмерці | Цьвер |
Прычына сьмерці | расстрэл[d] |
Грамадзянства | паляк |
Занятак | афіцэр |
Узнагароды |
З 11 лістапада 1918 году да 7 студзеня 1919 году ў войску польскім, з 1 лютага 1919 году да 14 красавіка 1920 году ў дзяржаўнай паліцыі, з 15 красавіка 1920 году да 20 студзеня 1923 году зноў ў войску польскім, з 1 ліпеня 1923 году да сьмерці зноў у паліцыі. Быў камэндантам павятовым паліцыі ў Берасьці. З жніўня 1936 году быў афіцэрам інспэкцыі ў камэндатуры ваяводзкай паліцыі ў Берасьці.
Пасьля савецкай агрэсіі ў 1939 годзе зьняволены ў адмысловым лягеры НКУС у Асташкове. Замардаваны ў 1940 годзе ў Цьвяры ў рамках катынскага забойства.
4 кастрычніка 2007 году пасьмяротна падвышаны да рангу падінспэктара паліцыі[1].
УзнагародыРэдагаваць
- Залаты Крыж Заслугі
- Срэбны Крыж Заслугі
- Бронзавы Крыж Заслугі
- Мэдаль 10-годзьдзя Здабыцьця Незалежнасьці
- Срэбны мэдаль за доўгатэрміновую службу