Юзэф Корсак (сын Яна)
(1540—1618) кашталян полацкі
Юзэф Корсак (па-польску: Józef Korsak, каля 1540 — 1618) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, полацкі войскі з 1570 году, судзьдзя земскі з 1586 году, у жніўні 1597 году названы кашталянам менскім і полацкім з 25 кастрычніка 1597 году. Валодаў маёнткамі Залесьсе і Лятоўшчына.
Герб «Катвіца зьменены» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | к. 1540 |
Памёр | 1618 |
Род | Корсакі |
Бацькі | Ян Глебавіч Корсак |
Жонка | Багуміла Адамаўна Прытуліс Тэадора Лукашоўна Гарабурда |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Корсак.
З роду Корсакаў герба «Катвіца зьменены», сын полацкага падваяводы Яна Глебавіча.
Быў жанаты двойчы, першы раз ў 1576 годзе на Багуміле, дачке Адама Прытуліса, а другі раз на Тэадоре Лукашоўне Гарабурдзе, ўдаве Стэфана Галубіцкага-Корсака. Памёр бязьдзетным, завяшчаў маёнткі сынам свайго брата Гаўрылы.
Літаратура
рэдагаваць- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek — Warszawa 1899—1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 — Warszawa 1904—1938.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0