Юдаізм

(Перанакіравана з «Юдзеі»)

Юдаі́зм — адна з найстарэйшых монатэістычных рэлігіяў[1] і найбольш старажытная з захаваных да цяперашняга часу[2]. У больш шырокім сэнсе ёсьць рэлігійны, нацыянальны й этычны сьветапогляд габрэйскага народа. У рэлігіязнаўстве прынята адрозьніваць у разьвіцьці юдаізму тры гістарычныя пэрыяды: храмавы (у пэрыяд існаваньня Ерусалімскага храма), талмудысцкі й рабінастычны (з VI стагодзьдзя па цяперашні час)[3]. Сучасны артадаксальны юдаізм склаўся на аснове руху фарысэяў (прушым) [3], які ўзьнік у эпоху росквіту Макавэяў (2 стагодзьдзе да н. э.). У сучасным юдаізьме няма адзінага й агульнапрызнанага інстытуту альбо асобы, якая мае аўтарытэт крыніцы права, настаўніцтва ці ўлады. Крыніцы права (Галах) сучаснага артадаксальнага юдаізму ёсьць Танах (Пісьмовая Тора) і Талмуд (Вусная Тора). Галах рэгулюе, у прыватнасьці, тыя сфэры жыцьця габрэяў, якія ў іншых прававых сыстэмах рэгулююцца крымінальным, грамадзянскім, сямейным, карпаратыўным і звычайным правам.

Атрыбуты юдаізму

У істотным сэнсе, сымбалічнае значэньне ў юдаізьме маюць малітва Шма й захаваньне шабату й кашруту, нашэньне галаўнога ўбору стосы[4]. Адзін са зьнешніх знакаў юдаізму з XIX стагодзьдзя — шасьціканцовая Зорка Давіда[5]. Больш старажытным сымбалем юдаізму зьяўляецца сямісьвечнік мэнора, які, згодна зь Бібліяй і традыцыяй, стаяў у Скініі й Ерусалімскім храме. Дзьве разьмешчаныя побач прастакутныя скрыжалі з закругленай верхняй граньню таксама зьяўляюцца сымбалем юдаізму, часьцяком сустракаючыся ў арнамэнце й дэкарацыях сынагогаў. Часам на скрыжалях выгравіраваны дзесяць запаветаў, у поўнай альбо скарочанай форме, альбо 10 першых літар габрэйскага альфабэту, служачых для сымбалічнай нумарацыі запаветаў.

Біблія таксама апісвае сьцягі кожнага з дванаццаці каленаў. Паколькі традыцыйна лічыцца, што сучасныя габрэі, у асноўным паходзяць з калена Юды й існавалага на ягонай тэрыторыі Юдэйскага царства, леў ёсьць сымбаль гэтага племені, а таксама зьяўляецца адным з сымбаляў юдаізму. Часам леў малюецца з царскім скіпэтрам — знакам царскай улады, якой надзяліў гэта калена ў сваім прароцтве прабацька Якаў. Таксама сустракаюцца выявы двух ільвоў, па абодва бакі ад скрыжаляў, як быццам стаючы на варце запаветаў.

Беларусь

рэдагаваць

На 2011 год працавала 7 сынагогаў. Дзейнічалі тры юдэйскія кірункі[6].

  1. ^ BBC — Religion & Ethics — Judaism (анг.)
  2. ^ The 3 Monotheistic Religions — Essays — Noel12(недаступная спасылка) (анг.)
  3. ^ Юдаізм на сайце «Мір рэлігіяў»
  4. ^ «Субота» — артыкул з Электроннай габрэйскай энцыкляпэдыі
  5. ^ «Маген Давід» — артыкул з Электроннай габрэйскай энцыкляпэдыі
  6. ^ Вольга Мядзьведзева. Вяртаньне з захаваньнем // Зьвязда : газэта. — 27 студзеня 2011. — № 16 (26880). — С. 2. — ISSN 1990-763x.