Эрнэст Ляброўс
Эрнэст Ляброўс (фр. Ernest Labrousse) (1895 – 1988) – францускі гісторык, Дасьледваў эканамічную і сацыяльную гісторыю. Цесна зьвязаны са школай "Аналаў", аднак не зьяўляўся яе чальцом.
Увёў квантытатыўны, альбо колькасны мэтад дасьледванняў у гісторыі. Да прыкладу, ён распрацаваў дадзеныя па коштах на хлеб у Парыжы напярэдадні Вялікай францускай рэвалюцыі, і сьцьвердзіў факт, што найвышэйшага ўздыму яны дасягнулі якраз да часу штурму Бастыліі.