Эрміта́жныя каты́каты, якіх афіцыйна трымаюць на тэрыторыі пецярбурскага Зімняга палацу з часоў, калі ён быў пабудаваны, з мэтай прадухіленьня інтэнсіўнага расплоджаньня пацукоў і мышоў у Эрмітажы. Паводле словаў дырэктару музэю Міхаіла Піятроўскага, «каты́ — легенда эрмітажнага жыцьця і яго неад’емная частка»[1], а «інтэрвію і здымкі пра катоў, не радзейшыя, чым пра Рэмбранта»[2].

Адзін з Эрмітажных катоў

Гісторыя

рэдагаваць

Лічыцца, што гісторыя эрмітажных катоў пачынаецца з прывезенага зь Нідэрляндаў Пятром I ката па мянушцы Васіль, якога пасялілі ў драўляным Зімнім палацы[3][4]. Паводле іншай вэрсіі, Пётар узяў Васіля ў 1724 годзе з дому галяндзкага купца, які гандляваў на Валагодчыне[5].

У XVIII стагодзьдзі ў Зімнім палацы расплодзілася вялікая колькасьць мышоў ды пацукоў, якія наносілі істотную шкоду будынку. Паводле паданьня, да імпэратрыцы Лізаветы Пятроўны дайшлі чуткі, што ў Казані, дзякуючы катам, не засталося грызуноў. У 1745 годзе яна загадала даслаць з Казані да двару 30 найлепшых катоў[6]. Заснавальніца Эрмітажу імпэратрыца Кацярына II катоў не любіла, але пакінула іх ў палацы і надала ім статус «ахоўнікаў карцінных галерэяў»[7].

Каты жылі ў палацы і ў XIX—XX стагодзьдзях. Падчас блякады Ленінграду ўсе каты загінулі, а Зімні літаральна кішэў пацукамі[8]. Пасьля вайны ў Ленінград з Омску, Цюмені і Іркуцку было завезена 5 тысячаў катоў, і неўзабаве пацукі зьніклі[9].

У наш час кожны эрмітажны кот мае асабісты пашпарт, вэтэрынарную картку і афіцыйна лічыцца кваліфікаваным адмыслоўцам па ачыстцы музэйных сутарэньняў ад пацукоў[10]. Катоў трымаюць у добрых умовах. Пры музэі існуе Клюб сяброў катоў Эрмітажу, а штовясну музэй ладзіць «Дзень эрмітажнага ката».

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ 21 апреля 2012 — День эрмитажного кота (рас.)
  2. ^ Фомина, М., Каралис, Д. «К 250-летию откроем всё»: [Беседа с М. Пиотровским] // Литературная газета. — 2014. — 19 февраля. — № 7 (6450). (рас.)
  3. ^ В Петербурге отмечают День эрмитажного кота (рас.)
  4. ^ Эрмитажные домовые оставили 1600 записей в «Книге учёта музейных котов» (рас.)
  5. ^ Музей кошки в Петербурге восстанавливает родословную кота Петра Великого (рас.)
  6. ^ Соколов-Митрич, Д. «Мяу» особого назначения // Русский репортёр. — 23 сентября 2008. — № 36 (66). (рас.)
  7. ^ День Эрмитажного кота. Музеи России (24 мая 2014). — Российская сеть культурного наследия. (рас.)
  8. ^ Чернышёв, С. Хранители национальных сокровищ: Коты Эрмитажа охраняют культурное наследие России // Российские вести : газета. — М., 2012. — 25—31 июля. — № (21) 2096. (рас.)
  9. ^ Хвостатые герои. От грызунов блокадный Ленинград спасли кошки // Аргументы и факты : газета. — 2014. — 28 февраля. (рас.)
  10. ^ Зорина, А. «Эрмитажные коты» // Секретные материалы 20 века : журнал. — 2011. — № 13 (166). (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць