Э́ркі Пэ́хк (па-эстонску: Erki Pehk; 23 сакавіка 1968, Выру, Эстонія) — эстонскі дырыгент Нацыянальнай опэры Эстоніі, мастацкі кіраўнік і заснавальнік аркестру «ХХІ стагодзьдзе» (2000), мастацкі кіраўнік Пярненскага міжнароднага опэрнага музычнага фэстывалю PromFest (2005).

Эркі Пэхк
Erki Pehk
Нарадзіўся 23 сакавіка 1968(1968-03-23)[1] (56 гадоў)
Выру, Эстонія
Асабісты сайт

Біяграфія й кар’ера

рэдагаваць

Эркі Пэхк нарадзіўся ў 1968 у мястэчку Выру, што на поўдні Эстоніі.

  • 1982—1986 вывучаў фартэпіяна й дырыгаваньне хорам ў Талінскім каледжы музыкі.
  • 1986—1993 вывучаў дырыгаваньне хорам з праф. Анцам Юлэоям (па-эстонску: Ants Üleoja) і дырыгаваньне аркестрам з Пээтэрам Лілье (па-эстонску: Peetr Lilje) ў Талінскай кансэрваторыі.
  • 1990 наведваў майстар-клясу дырыгаваньня імя Кірылы Кандрашына ў Хільмвэрсьме ў Нідэрляндах, дзе выкладаў выбітны японскі дырыгент Хіроюкі Івакі.
  • 1991 удзельнічаў у Курсе інтэрпрэтацыі ў Штутгарце ў Нямеччыне пад кіраўніцтвам знакамітага ангельскага дырыгента Джона Эліёт Ґардынэра (па-ангельску: John Eliot Gardiner).
  • 1991—1997 настаўнік дырыгаваньня ў Талінскім каледжы музыкі.
  • 1992—1994 вывучаў дырыгаваньне аркестрам у Латвійскай Акадэміі Музыкі з эстонскім дырыгентам Паўлям Мяґі (па-эстонску: Paul Mägi).
  • Ад жніўня 1994 дырыгуе ў Нацыянальнай опэры Эстоніі.
  • 1997 праходзіў курс паляпшэньня опэрных навыкаў у Ґільдхольскай Школе Музыкі й Драмы з праф. Маўрыцам Сіллэм (па-ангельску: Maurits Sillem).
  • 1999 і 2001 паўфіналіст Міжнароднага Спаборніцтва Дырыгентаў у Безансоне ў Францыі.
  • 2000 заснаваў аркестар «ХХІ стагодзьдзе» ў Таліне.
  • Ад 2005 мастацкі кіраўнік Пярненскага міжнароднага опэрнага музычнага фэстывалю PromFest.

Працы ў Нацыянальнай опэры Эстоніі (НОЭ) як музычнага кіраўніка:

  • I.Kálmán — Die Csárdásfürstin (1995)
  • J.Herman — Hello, Dolly! (1996)
  • J.Strauss — Mefistopheles (1998) ballet
  • J.Offenbach — La Belle Heléne (1999)
  • Sandor Kallos — Wedding Journey (2001) ballet
  • A.Adam — Giselle (2002)
  • F.Chopin — Chopiniana (2004)
  • M.Ravel — La Valse, Bolero (2004)
  • I.Stravinky — Firebird (2004)
  • G.C.Menotti — Telephone (2005)
  • G.C.Menotti — Medium (2005)
  • F.Leowe — My Fair Lady (2008)

Працы ў НОЭ як дырыгента:

  • J.Strauss — Wiener Blut (1994)
  • I.Kálmán — Gräfin Maritza (1994)
  • D.Cimarosa — Il Matrimonio Segreto (1994)
  • Eino Tamberg — Cyrano de Bergerac (1995) opera
  • G.Puccini — Il Tabarro and Gianni Schicchi (1997)
  • J.Strauss — Die Fledermaus (1997)
  • G.Bizet — Carmen (1998)
  • P.Tshaikovsky — Sleeping Beauty (1998)
  • G.Verdi — La Traviata (1999)
  • J.Strauss — Ein Nacht in Venedig (2001)
  • F.Lehar — Die Lustige Witwe (2002)
  • Tõnis Kaumann — Me-Napoleon (2005)
  • Tibor Kocsák — Snow White and the 7 Dwarfs (2008)
  • G.Verdi — Rigoletto (2008)
  • P.Tshaikovsky — The Swan Lake (2009)

Опэрныя праекты для Пярненскага міжнароднага опэрнага музычнага фэстывалю PromFest як музычнага кіраўніка:

  • G.Verdi — Rigoletto (2003)
  • A.Rubinstein — Demon (2005)
  • G.Bizet — Carmen (2007)
  • J.Massenet — Thais (2009)
  • G.Verdi — Attila (2011)
  • N.Rimski-Korsakov — Tsar's Bride (2013)
  • G.Verdi — Aida (2015)

Аркестры, якія дырыгаваў Эркі Пэхк:

  • Эстонскі Нацыянальны Сымфанічны Аркестар (Эстонія) (Eesti Rahvussümfoonia Orkester)
  • Латвійскі Нацыянальны Сымфанічны Аркестар (Латвія) (Latvijas Nacionālais simfoniskais orķestris)
  • Краснаярскі акадэмічны сымфанічны аркестар (Расея) (Красноярский академический симфонический оркестр)
  • Маскоўскі опэрны аркестар «Гелікон» (Расея) (Московский оперный оркестр «Геликон»)
  • Тампэрэўскі філярманічны аркестар (Фінляндыя) (Tampereen kaupungin orkesterit)
  • Ваасаўскі месцкі аркестар (Фінляндыя) (Vaasan kaupunginorkesteri)
  • Кюмі Сінфонетта (Фінляндыя) (Kymi Sinfonietta)
  • Нацыянальны ансамбль «Кіеўская Камерата» (Украіна) (Національний ансамбпь «Київська камерата»)
  • Аркестар музычнага фэстывалю «Plöermel» (Францыя) (Plöermel Musique Festival)
  • Талінскі камэрны аркестар (Эстонія) (Tallinna Kammerorkester)
  • Сымфанічны аркестар Эстонскай акадэміі музыкі (Эстонія) (Tallinna Muusikaakadeemia Sümfooniaorkester)
  • Вырускі сымфанічны аркестар (Эстонія) (Võru Sümfooniaorkester)
  • Аркестар «ХХІ стагодзьдзе» (Эстонія) (XXI Sajandi orkester)
  1. ^ Erki Pehk // Discogs (анг.) — 2000.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць