Эратычнае мастацтва

Эратычнае мастацтва — любы мастацкі твор, які закліканы выклікаць эратычнае ўзбуджэньне альбо паказвае дзеяньні зьвязаныя зь дзетанараджэньнем. Гэта від эротыкі і ўключае ў сябе малюнкі, гравюры, фільмы, карціны, фатаграфіі, скульптуры і пісьмо.

Францыск Скарына выдаваў свае кнігі з эротыкаю:

І пакуль недзе ў Італіі Мікелянджэла ды да Вінчы малявалі сваіх мадоннаў, наш славуты зямляк ціснуў аголеныя целы на гравюрах да Бібліі.

— Наша ніва. Як Скарына прасоўваў эротыку ў масы.[1]

Азначэньне

рэдагаваць

Вызначэньне эратычнага мастацтва вельмі асабістае і залежыць ад зьместу, бо ўспрыманьне як эратычнага, так і мастацкага зьмяняецца ад аднаго чалавека да другога. Напрыклад, скульптура чалавечае пісі ў некаторых культурах можа лічыцца звычайным знакам прыналежгасьці да полу, а не адкрыта пахатлівай. Матэрыял, які неабходны для апісаньня палавога выхаваньня, можа ўспрымацца іншымі як занадта непрыстойным. Энцыкляпэдыя філязофіі ВНУ Стэнфарда вызначае эратычнае мастацтва як "мастацтва, якое зроблена з намерам стымуляваць сваю мэтавую аўдыторыю сэксуальна, і гэта (мастацтва) павінна толька так выкарыстоўвацца"[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць