Энрыке Капрылес Радонскі
Энрыке Капрылес Радонскі (па-гішпанску: Henrique Capriles Radonski; 11 ліпеня 1972, Каракас, Вэнэсуэла) — вэнэсуэльскі палітык.

З 2000 па 2008 гады Капрылес быў мэрам Баруты, муніцыпалітэту Каракасу. У лістападзе 2008 году Капрылес быў абраны губэрнатарам штату Міранды. У 2012 годзе быў адным з кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Вэнэсуэлы.
Сям’я рэдагаваць
Абодва прадзеды Капрылеса па мацярынскай лініі — выхадцы з беларускага гораду Радунь. Яны загінулі ў канцлагеры Трэблінцы. Бацькі Капрылеса эмігравалі ў Вэнэсуэлу, дзе сталі вельмі заможнымі людзьмі.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Уга Чавеса можа змяніць выхадзец з Беларусі
- Капрылес абвясціў пра ўдзел у выбарах(недаступная спасылка)