Лямпа напальваньня
(Перанакіравана з «Электрычная лямпа»)
Ля́мпа напа́льваньня — электрычная крыніца сьвятла, у якім цела напалу (тугаплаўкі праваднік), зьмешчанае ў празрыстую вакуўмную або запоўненую інэртным газам судзіну, награваецца да высокай тэмпэратуры за кошт правядзеньня празь яго электрычнага току, у выніку чаго цела выпраменьвае хвалі ў шырокім спэктральным дыяпазоне, у тым ліку бачнае сьвятло. У якасьці цела напалу ў наш час звычайна выкарыстоўваюцца сьпіралі з вальфрамавых стопаў. Ператварае ў бачнае сьвятло 5% цеплыні і гарыць каля 1000 гадзінаў (41 дзень). Пры магутнасьці 60 Ват за 6 гадзінаў працы выдаткоўвае 11 кіляват-гадзіна электраэнэргіі[1] і мае сьветлавы паток каля 720 люмэнаў[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Кірыла Хілько. Самая прагрэсіўная тэхналёгія асьвятленьня // Наша ніва : газэта. — 28 траўня 2014. — № 20 (857). — С. 10. — ISSN 1819-1614.
- ^ Уладзіслаў Кулецкі, Сяргей Куркач. Нам не «да лямпачкі» // Зьвязда : газэта. — 1 ліпеня 2015. — № 123 (27981). — С. 6. — ISSN 1990-763x.