Электракардыяграфія
Электракардыяграфія — мэтодыка рэгістрацыі і дасьледаваньня электрычных палёў, якія ўтвараюцца пры працы сэрца. Электракардыяграфія ўяўляе сабой адносна недарагі, але каштоўны метад электрафізыялягічнай інструмэнтальнай дыягностыкі ў кардыялёгіі.
Прамым вынікам электракардыяграфіі зьяўляецца атрыманьне электракарыёграмы (ЭКГ) — графічнага прадстаўлення рознасьці патэнцыялаў, якія ўзьнікаюць у выніку працы сэрца і праводзяцца на паверхню цела. На ЭКГ адлюстроўваецца асерадненьне ўсіх вэктараў патэнцыялаў дзеяньні, якія ўзьнікаюць у пэўны момант працы сэрца.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |