Эканоміка Мальты
Мальта — індустрыяльная краіна з разьвітымі прамысловасьцю, гандлем, сфэрай фінансаў і паслугаў.
Важнае значэньне мае турызм (звыш 1000000 чал. у год), другая пасьля прамысловасьці крыніца паступленьня замежнай валюты. ВНП на душу насельніцтва 8712 даляраў ЗША (1995). Вядучыя галіны прамысловасьці — электронная (дае звыш 3 / 5 кошту экспарту), тэкстыльная, харчовая (вытворчасьць садавінавых кансэрваў і сокаў, тытунёвых вырабаў), хіміка-фармацэўтычная. Значны даход прыносяць суднарамонт і суднабудаваньне (мальтыйскія докі — найбуйнейшыя на Міжземным моры). Захаваліся старадаўнія мастацкія рамёствы — чаканка па срэбру і золату, пляценьне карункаў, шкладуўная вытворчасьць і інш. Сельская гаспадарка грае малаважную ролю, большасьць харчаваньня імпартуецца. Вырошчваюць раньні бульбу, гародніну, з садавіны — пэрсікі, клубніцы, вінаград, цытрусавыя, інжыр, аліўкі і інш. Чыгункі няма. Галоўны марскі порт — Валета. Міжнародны аэрапорт Луга.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |