Эдўард Пакутнік (па-стараангельску: Eadweard; 96218 сакавіка 978) — кароль Ангельшчыны з 975 па 978 год. Сьвяты праваслаўнай, каталіцкай і англіканскай цэркваў. Быў старэйшым сынам караля Эдгара, пасьля сьмерці якога разам са сваім зводным братам Этэльрэдам прэтэндаваў на карону. У 975 годзе Эдўард быў абраны каралём, дзякуючы сваім уплывовым прыхільнікам архіэпіскапам Данстанам і Освальдам.

Эдўард Пакутнік
Eadweard
Кароль Ангельшчыны
8 ліпеня 975 — 18 сакавіка 978
Папярэднік Эдгар
Наступнік Этэльрэд Неразумны
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 962, Ўэсэкс, Ангельшчына
Памёр 18 сакавіка 978, Корф, Дорсэт, Ангельшчына
Пахаваны Ўорэгэм, Дорсэт
Дынастыя Ўэсэкская дынастыя
Бацька Эдгар
Маці Этэльфлэд ці Ўілфрыт

18 сакавіка 978 году быў запрошаны ў замак Корф у Дорсэтшыры, дзе на той момант жылі прынц Этэльрэд і яго маці Эльфрэда, другая жонка нябожчыка Эдгара. Падчас прывітаньня быў забіты слугамі Эльфрэды.

  1. ^ а б Edvard Martyren // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
Папярэднік
Эдгар
Кароль Ангельшчыны
975—978
Наступнік
Этэльрэд Неразумны

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць